![]() |
![]() |
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстралян... Więcej »
Квест (ад лац. quaerere ‘шукаць’) — доўгія пошукі нечага, што цяжка знайсьці або дасягнуць, напрыклад, шчасьця ці праўды. Час і прастора Лі Харві Освальда ў Мінску ў калекцыі дакументаў КДБ Беларусі і Камісіі Уорэна ЗША, успамінах сяброў і жонкі, варыяцыях літаратуры, геймінгу і лепідаптэралогіі. Ілюстрацыі паводле матэрыялаў Нацыянальнага архіва ЗША, архіва Камісіі Прэзідэнта па расследaванні забойства прэзідэнта Кенэдзі, ЗША, Беларуск... Więcej »
У гісторыі кожнага народа, кожнай нацыі ёсць часы незвычайнага, пасіянарнага ўздыму, якаснага скачка свайго эвалюцыйнага шляху. Менавіта ў гэтыя перыяды з’яўляюцца людзі — пасіянарыі, якія становяцца правадырамі свайго народа, мысліцелямі і ідэолагамі. Беларусы перажылі тысячагадовую гісторыю свайго станаўлення ад этнасу да нацыі і таксама маюць такіх маякоў, эліту народа. У прапанаванай кнізе, напісанай у жанры мастацкай дакументалісты... Więcej »
Беларуская Народная Рэспубліка неаднаразова была важнай тэмай на навуковых канферэнцыях, у публікацыях артыкулаў і раздзелаў у манаграфіях. Большасць аўтараў цытавалі працы Дароты Міхалюк, прызнаючы каштоўнасць тэзісаў і высноў, якія змяшчаюцца ў манаграфіі. У выпадку з дысертацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку здаецца дакладным сказаць, што аўтарка знайшла сваю тэму. Чытанне кнігі стварае ўражанне, што для Дароты Міхалюк гэта была... Więcej »
У кнізе апавядаецца пра спробу здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Аўтарка намагалася як мага паўней прадставіць у ёй нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы ставіцца шмат важных і актуальных пытанняў, сярод іншага датычных развіцця беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэння розны... Więcej »
Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэкакаталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі й асабліва мінулага й сучаснага яму стану ўніяцкай царквы, аналізаваў падзеі ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі пасьля Другой сусьветнай ва... Więcej »
Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі і адсутнічаюць некаторыя вельмі значныя, бо ўсё залежыць ад таго, ці былі гэтыя падзеі адлюстраваныя на паштовых марках ці не… Кніга м... Więcej »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка і сацыяльная гісторыя. Więcej »
Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама некаторыя эпізоды з дзейнасці Беларускага пасольскага клуба. У другой частцы змешчаны інтэрв’ю са знакамітымі віленчукамі нашага дня. Вы... Więcej »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік складаецца з дапрацаваных артыкулаў 1994–2016 гг., а таксама новых даследаванняў і перакладаў тэкстаў Рамана і Канстанцыі Скірмунтаў, Бал... Więcej »