Зуёнак Васіль, Рэха

Рэха

Вершы, загадкі, пацешкі

Зуёнак Васіль

“Рэха” — гэта і пераклічка старонак з ранейшых кніжак паэта, і новыя творы — своеасаблівае падарожжа па Краіне Паэзіі. Кніжка запрашае і вядзе ў вялікі і цудоўны свет — прыроды і людзей. Болей »


Лабадзенка Глеб, Дзіцячая заМова, выданне другое, дапрацыванае

Дзіцячая заМова

Светлай памяці Юрася Бушлякова, майго настаўніка і сябра

Лабадзенка Глеб

Кніга "Дзіцячая заМова"выйшла ў студзені 2013 года - і прадалася накладам 2000 асобнікаў. На жаль, хапіла не ўсім - людзі працягвалі пытацца кніжку. Таму, калі зьявілася новыя 120 малюнкаў для другій часткі, узнікла ідэя перавыдаць і першую. Ажно якз дарыўся дэтэктыўны выпадак. У мяне скралі арыгіналы малюнкаў. І я дазнаўся пра падрыхтоўку пірацкага накладу. (Кароткая прадмова да другіга выдання, фрагмент) Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Казка пра ваяўнічага камара

Казка пра ваяўнічага камара

Пракаповіч Ігар

Ігар Пракаповіч, Казка пра ваяўнічага камара. Серыя «Казкі роднага краю». Для малодшага школьнага ўзросгу, Таварысгва Беларускай Мовы, Паставы 2011 Болей »


pdf
mp3
Ждановіч Валерыя, Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci

Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci

беларуска-польскі, польска-беларускі; białorusko-polski, polsko-białoruski

Ждановіч Валерыя

Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць ... Болей »


pdf
Гістарычныя вандроўкі. Да 450-годдзя Рэфармацыі на Беларусі

Гістарычныя вандроўкі. Да 450-годдзя Рэфармац...

Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурса (травень, 2003)

У траўні 2003 года завяршыўся конкурс сачыненняў, прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Вынікам конкурсу, які ладзіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, стала кніга “Гістарычныя вандроўкі”, у якой змешчаны дзіцячыя работы ўдзельнікаў-пераможцаў. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Стафан Баторый, Тадэвуш Касцюшка... Курганы, замкі, касцёлы, камяні, рэкі і азёры... Пагоня, гербы гарадоў і шляхецкі... Болей »


pdf
epub
Данільчык Аксана, Павуцінка на агрэсце

Павуцінка на агрэсце

вершы

Данільчык Аксана

Здараецца, што хлопчыкі i дзяўчынкі, асабліва тыя, што жывуць у горадзе, не звяртаюць увагі на прыгажосць акаляючай прыроды. A заўважаць няспынныя змены, якія ў ёй адбываюцца, радавацца кожнаму новаму дню, навучыцца быць назіральнымі на самай справе не менш цікава, чым бавіць час перад тэлевізарам або камп'ютэрам. Бо свет прыроды — жывы, рэальны, поўны паэзіі i хараства. I ён неаднойчы парадуе вас цікавымі знаходкамі i ўражаннямі, як i ... Болей »


Мінскевіч Сяргей, Прыгоды Какоса Маракоса

Прыгоды Какоса Маракоса

Вершы

Мінскевіч Сяргей

Вершаванка-фарбаванка-забаўлянка. 1) Вершаваная казка для дзяцей малодшага і дашкольнага ўзросту, якая знаёміць дзетак з цікавай з’явай прыроды - як какосы распаўсюджваюцца па акіянічных астравах. 2) Займальная фарбаванка - размалёўваючы карцінкі, дзеці вывучаюць жыхароў марскога свету. 3) Забаўляльная ролевая гульня. Кожны эпізод казкі мУРЙгжна іграць па ролях. Напрыклад, дзіця - Какос Маракос- прамаўляе: “Какос Маракос шпарчэй плыве с... Болей »


pdf
Лукша Міра, Жывінкі з глыбінкі

Жывінкі з глыбінкі

Лукша Міра

Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »


epub
Арлоў Уладзімер, Чорны чалавек на зялёнай канапе

Чорны чалавек на зялёнай канапе

Аповесць

Арлоў Уладзімер

Вы, пэўна ж, чулі выслоўе Habent sua fata libelli, а ў перакладзе з лаціны — Кнігі маюць свой лёс...Яно належыць сучасніку Марка Аўрэлія старажытнарымскаму граматыку Тэрэнцыяну Маўру і насамрэч мае ці то свядома — калі казаць пра саміх аўтараў кніг — ці то проста, праз адвечную чалавечую ляноту, прызабыты і амаль згублены ў стагоддзях працяг: адпаведна таму, як іх прымае чытач. (фрагмент) Болей »


pdf
epub
Масла Алена, Таямніца закінутай хаты

Таямніца закінутай хаты

казкі: для сярэдяга школьнага узросту

Масла Алена

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека. Болей »