pdf
Краўцэвіч Алесь, Вялікі князь Вітаўт

Вялікі князь Вітаўт

Краўцэвіч Алесь

Кожны народ мае сваіх знакамітых людзей. Сярод іх вучоныя, паэты, мастакі, падаромнікі, асветнікі, урачы, дзяржаўныя дзеячы. Яны сваім талентам і ўпартай працай здолелі прынесці вялікую карысць свайму народу і чалавецтву. Такія асобы ніколі не знікаюць з зямлі бясследна. Іхнія справы працягваюць жыць і пасля смерці сваіх творцаў. Здараецца так, што слава гэтых знакамітых людзей перажывае нават народы, якія іх узгадавалі. Напрыклад, ужо ... Болей »


Лобэ Міра, Маленькае я - гэта я

Маленькае я - гэта я

Лобэ Міра

Гэтая кніга — падарунак дзецям ад чытачоў газеты “Salzburger Nachrichten ” (“Зальцбургскія навіны ”) Болей »


Saczko Zoja, A koliś jak było

A koliś jak było?

Rozkażu Tobie, Zosia, rozkażu Tobie, Tamusia

Saczko Zoja

Książka z tradycyjnymi kolędami podlaskich Białorusinów i tekstem Zoi Saczko jest wydawnictwem niezwykłym. Znana autorka, pochodząca z Wólki koło Orli, po-swojomu przybliża dzieciom tradycje i obyczaje, przekazując przy tym wiele życiowej mądrości. Болей »


pdf
Мой родны кут, як ты мне мілы...

Мой родны кут, як ты мне мілы...

Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (травень, 2002)

У сакавіку—маі 2002 года адбыўся Рэспубліканскі дзіцячы конкурс на лепшыя літаратурныя творы і малюнкі па тэмах: «Мой родны кут, як ты мне мілы...» і «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». У конкурсе бралі ўдзел 176 дзяцей з розных куткоў Беларусі. Экспертная камісія атрымала 55 малюнкаў і 121 літаратурны твор, з якіх перамаглі адпаведна 31 і 44. Было шмат прац, якія спалучалі ў сабе і літаратурныя, і жывапісныя творы. Адабраць лепшыя было... Болей »


pdf
Календа Сяргей, Балтыйскія шкарпэткі

Балтыйскія шкарпэткі

казкі

Календа Сяргей

«Балтыйскія шкарпэткі» – гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы. Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці, паўночнай містыкі і біблейскага аповеду. Заснавана на рэальных падзеях, усе супадзенні не выпадковыя. Болей »


pdf
Бадак Алесь, Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

Аповесці-казкі

Бадак Алесь

Дзяўчынка Карына і хлопчык Граня ў пошуках Краіны Ведзьмаў сустракаюцца з пластмасавымі чалавечкамі, знаёмяцца з Белай Варонай — валадаркай загадкавай Краіны Сонечных Зайцоў. Яны дапамагаюць маленькаму скарбніку Ліну вярнуць украдзены чароўны посах. Нямала вясёлых і цікавых прыгод адбываецца і з амерыканскай Малпачкай Чытай, якая нечакана трапляе ў Белавежскую пушчу. А вось дзяўчынцы Луізе давялося некалькі тыдняў правесці ў палацы стра... Болей »


pdf
Панізнік Сяргей, Золкая зёлка

Золкая зёлка

вершы

Панізнік Сяргей

Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік - старадаўняя кніга з апісаннем лекавых раслін; траўнікавая кніга) Болей »


pdf
Вячорка Вінцук, Садоўскі Пётра, Чытанка

Чытанка

для дзіцячага садка

Вячорка Вінцук, Садоўскі Пётра

Другое дапоўненае і дапрацаванае выданьне чытанкі для дзіцячага садка пабачыла сьвет толькі праз 18 гадоў ад першага выданьня хаця першае выйшла 70-тысячным тыражом і хутка зьнікла з паліцаў. Выданьне выдатна прыстасаванае для заняткаў зь дзецьмі як у дзіцячым садку гэтак і ў хаце. Усё выданьне падзеленае на ўзроставыя катэгорыі для дзяцей рознага веку. Загазкі, вершы, казкі, пераклады знакамітых твораў сусьветнай дзіцячай літарату... Болей »


pdf
Баравікова Раіса, Казкі з гербарыя

Казкі з гербарыя

Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту

Баравікова Раіса

Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся. Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі, але галоўнае не гэта. Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з г... Болей »


Чарняўскі Мікола, На каго сварыўся гром

На каго сварыўся гром

Вершы, казкі

Чарняўскі Мікола

Вершы Міколы Чарняўскага багатыя на гумар. Яго героі не любяць сумаваць, сябруюць з вясёлай усмешкай. I у гэтай кніжцы, куды ўвайшлі лепшыя творы з ранейшых зборнікаў паэта, аўтар застаецца верны свайму прынцыпу: кніга — гэта свята для дзяцей. Болей »