|
|
З аднаго боку — містычны Край, а з другога – Бязмежнае мора. Праз што церпяць пакаранне жыхары Ларбора, апынуўшыся ў ізаляцыі? Чаму краіна, якая належала здольным, цяпер у руках бездараў-захопнікаў і пачварных пронгаў? Навошта варагуюць навучэнцы дзвюх школ, у якіх дзеці здольных спасцігаюць баявое майстэрства продкаў? І, нарэшце, самае галоўнае пытанне — што такое Сакрум, які марыць атрымаць кожны? Рой — навучэнец Аквілы, паступова роб... Болей »
Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак. Болей »
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, ... Болей »
«Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам «Карла Калодзі». Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў…» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля ці прынца, як бывае ў казках, а пра незвычайны кавалак дрэва, з якога майстар Джэпета выразаў марыянетку — драўляную ляльку, і даў ёй і... Болей »
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас. Болей »
Восем кітайскіх дэтэктыўных гісторый. Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. У апавяданнях са зборніка “Следства вядзе суддзя Дзі” аўтар выкарыстоўвае прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым л... Болей »
Гэта першы пераклад на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл — дзеці з нашага свету, — і пра прыгоды, якія іх там напаткалі. Болей »
Казка пра Мараша, маленькага ведуна з суседняга сусвету, і пра дзесяцігадовых Светку і Віцьку з Мінска. Іх неймаверныя і захапляльныя прыгоды пачаліся тады, калі Мараш нечакана з’явіўся ў пакойчыку Светкі, шукаючы Чарадзейны Крышталь. У кнізе шмат каляровых ілюстрацый, павялічаны шрыфт і якасная крэйдаваная папера. Магчыма, менавіта гэтая кніга зробіць любімым заняткам для вашага дзіцяці чытанне? Болей »
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае «тук-тук»… Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў. Болей »
Хлопчык Дар і чараўнік Любамудр кіруюцца ў казачную Краіну-Дзе-Робяць-Котак, каб пачысціць вулкан. Задача сур’ёзная, бо менавіта ад яе выканання залежыць, ці захаваюцца ў звычайным свеце коткі. Ці змогуць героі пераадолець усе перашкоды? Болей »