|
|
Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага на сцэнах аматарскіх і прафесійных тэатраў. Кніга адрасавана лялечным і драматычным самадзейным калектывам устаноў культуры, школ ... Болей »
Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала... Болей »
Паэт Васіль Жуковіч, чые творы цягам дзесяцігоддзяў змяшчаюцца ў школьных падручніках, упершыню ў адным выданні побач з вершамі надрукаваў апавяданні і казкі. Кніга «Ласкавае сонейка» ўражвае жанравым і тэматычным дыяпазонам, адметным гумарам, добрым зместам. Прасякнутая любоўю да Беларусі, роднай прыроды, нашай мілагучнай мовы, а перадусім – да дзяцей, яна выклікае цэлую гаму задушэўных пачуццяў. Болей »
Казка – гэта не проста фантастычныя прыгоды і здарэнні. Гэта яшчэ і падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў, магчымасць глянуць на рэчаіснасць праз чароўнае шкельца. Што гэта так, дапаможа пераканацца кніга «Першая Прыгажуня». Казкі, якія склалі яе, распавядаюць аб прыгажунях з казачнага каралеўства; злых чараўніках і высакародных рыцарах; самотным Вадзяніку; пра кветку альясу, якая пераехала ў горад; гісторыю з’яўлення зора... Болей »
Беларускія народныя гульні. Мая першая кніжка, Мінск 1993, Юнацтва Болей »
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Болей »
Мама не прыйшла і ўчора. Яны чакалі яе яшчэ два дні таму. Чысценька прыбралі ў хаце. Перавесілі транты на кручках, каб матулі было куды павесіць сваю вопратку. Малая Волька выклала на ўслончыку сонейка з круглых пляскатых каменьчыкаў… Кацярына ўздыхнула. Гэтыя каменьчыкі яшчэ для яе назбіраў тата. Ён называў іх дзівосным словам – „мазаіка“. Казаў, што недзе ў далёкіх гарадах ёсць велічныя цэрквы і палацы, дзе з такіх вось каменьчыкаў зр... Болей »
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра – дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці ў іх мястэчку – справа містара С., вядомага бізнесмена. Вось толькі як справіцца з ім, калі ён і ёсць Гаспадар Дарог, да таго ж звязаны с... Болей »
У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, у якім кожны чалавек мусіць зрабіць цяжкі выбар. Таму што дабро хоць і мае сілу, але вызваліцца з пут зла і дамагчыся сваб... Болей »
Знішчаць агрыяў — справа гонару для ларбарэйцаў. Напаўзабыты сёння лозунг ведаў ці не кожны ў Ларборы. Не толькі ведаў, але і выконваў. І цяпер праклятага адгалінавання здольных няма. Іх знішчылі сотні гадоў таму, і нават сама думка, што Дэркус даверыў разгадку Сакрума нашчадку агрыяў, успрымаецца як здзек. А вось толькі што, калі чуткі — праўда? І агрыі не зніклі, а жывуць сярод ларбарэйцаў? Раптам праўда і тое, што яны не вырадкі, як ... Болей »