pdf
Вершы. Загадкі

Вершы. Загадкі

Творчасць вучняў 3 класа – удзельнікаў бібліятэчнага гуртка “Ліхтарык”

Знутры чырвоны, Зверху зялёны, ці паласаты, На смак салодкі, Але цяжкаваты. У мяне ёсць коцік, У яго паласаты жывоцік.. Любіць рыбу і смятану, Пыску мые сваю рана., Мышэй ловіць кожны дзень, І гуляць яму не лень. Свецяць ў цемры яго вочкі, Ён гуляе кожну ночку. Болей »


pdf
Фарбы восені

Фарбы восені

Творчасць вучняў 4 “А” класа - удзельнікаў гуртка “Ліхтарык”

У адной вёсцы жыў хлопец Андрэй. Жылося яму нядрэнна, ён любіў чытаць, ведаў шмат казак, прыкмет. Аднойчы Андрэй прачытаў у адной кніжцы, што чалавек можа жыць без крылаў, мець замест іх рукі, пры дапамозе якіх можна рабіць усялякую справу: сеяць, шыць, вязаць. Вельмі захацелася яму мець гэтыя рукі! Пайшоў ён у поле, стаў на калені ды пачаў маліцца - прасіць у Бога рукі. Болей »


pdf
Зімовыя эцюды

Зімовыя эцюды

Творчасць вучняў 4 “А” класа - удзельнікаў гуртка “Ліхтарык”

Зімой, калі адпачывае прырода, ў людзей таксама наступае час, калі можна ўдзяліць увагу хатнім справам, рукадзеллю, чытанню кніг. Менавіта доўгімі зімовымі вечарамі здаўна складаліся казкі, байкі, вершы, вяліся павучальныя цікавыя размовы. Байкі - кароткія павучальныя гісторыі, з цікавым сюжэтам і абавязковым вынікам - мараллю - вельмі дарэчы для такіх зносін: яны вучаць жыццёвай мудрасці. Аналізуючы байкі вядомых пісьменнікаў, мы самі... Болей »


pdf
Роўлінг Джоан, Гары Потэр і філасофскі камень

Гары Потэр і філасофскі камень

Роўлінг Джоан

За тое, што гэты пераклад атрымаўся дзякуй аўтарам двух перакладаў на беларускую мову і двух на рускую, google translator, slounik.org і складальніку слоўніка праграмы Libre Office. :-) Прэтэнзіі па перакладу не прымаюцца, так як ён не з'яўляецца прафесійным і ніколі не прэтэндаваў на гэтую ролю. Але калі знойдзеце значныя памылкі, і вашае адчуванне справядлівасці не дазволіць іх прамінуць, можаце даслаць іх аўтару перакладу на e-mail: ... Болей »


pdf
Радзіма вялікая і малая

Радзіма вялікая і малая

Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (люты–красавік 2006)

У кнігу ўвайшлі літаратурныя творы пераможцаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу «Радзіма вялікая і малая», праведзенага Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў лютым-траўні 2006 г. Малюнкі ж пераможцаў гэтага конкурсу ўвайшлі ў мастацкі альбом «Гэта мы – гэта наша гісторыя» – першае падобнае выданне ў Беларусі, якое адлюстроўвае гісторыю нашай краіны вачыма дзяцей. Болей »


Клышка Анатоль, Буквар

Буквар

Клышка Анатоль

Падручнік для падрыхтоўчага класа агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання. Буквар А. Клышкі ў 1993 годзе заняў першае месца ў Рэспубліканскім конкурсе па стварэнні нацыянальнага буквара. Болей »


Клышка Анатоль, Буквар, 7-е выданне

Буквар

Клышка Анатоль

Падручнік для падрыхтоўчага класа агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання. Буквар А. Клышкі ў 1993 годзе заняў першае месца ў Рэспубліканскім конкурсе па стварэнні нацыянальнага буквара. Болей »


Расказ пра Нараджэнне Ісуса Хрыста

Расказ пра Нараджэнне Ісуса Хрыста

Дарагія Дзеткі. Даўно-даўно, у сівым мінулым, калі ў старажытнай краіне Іудзеі правіў бязлітасны цар Ірад, а над усёй зямлёю ўладарыў горды рымскі кесар Аўгуст, у маленькім гарадку Віфлееме сышоў з нябёс і нарадзіўся з цела Прасвятой Дзевы Марыі Госпад наш Уладар і Бог — Ісус Хрыстос. Ці хочаце, каб расказаць Вам як здарыўся гэты вялікі і незвычайны цуд? Даведаўся я аб ім са Святога Евангелля, а таксама з іншых мудрых кніжак. Загляньма ... Болей »


pdf
Ткачоў Васіль, Жыла-была Ёлачка, для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Жыла-была Ёлачка

п’есы-казкі

Ткачоў Васіль

Ці задумваліся вы калі, што бывае з той ёлачкай, якой пашчасціла стаць навагодняй прыгажуняй, пасля таго, як яна парадавала дзяцей і дарослых? Не? Тады звярніцеся да п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Васіля Ткачова “Жыла-была Ёлачка” і вы атрымаеце адказ на гэтае пытанне. У кнігу ўвайшлі таксама п’есы-казкі “Добры саначнік Аўгей” і “Чарадзейны рукзачок”. Вершы п’ес напісалі вершы вядомыя беларускія паэты Артур Вольскі, Мікола ... Болей »


pdf
Бензярук Расціслаў, Добры звычай

Добры звычай

апавяданні і аповесці

Бензярук Расціслаў

Доўгая і няпростая была дарога гэтай кнігі да цябе, мой дарагі чытач. Апавяданні і аповесці, напісаныя ў 70-80 гады XX стагоддзя, толькі зараз сабраліся пад адной вокладкай. Іх, надрукаваных у часопісах і газетах, напэўна, чыталі яшчэ твае бацькі. Мастацкую вартасць твораў ацанілі вядомыя беларускія пісьменнікі, старэйшыя таварышы. Яшчэ ў 1969 годзе, пазнаёміўшыся з апавяданнем “Ленкин характер” (сённяшняя назва “Алёнка”), народны пісьм... Болей »