pdf
Сітуха Уладзімір, Пра арэхі, сома і бабра

Пра арэхі, сома і бабра

казкі

Сітуха Уладзімір

Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі з яловых шышак, а таксама пра мудрага сома, што выратаваў жыццё гарэзам-ментузам. Болей »


pdf
Слабашпіцкі Міхайла, Ці далёка да Афрыкі

Ці далёка да Афрыкі?

казкі

Слабашпіцкі Міхайла

У гэтай кніжцы жывуць найразумнейшыя папугаі. І з гэтай кніжкі вельмі добра відаць афрыканскіх кракадылаў. А цікавых таямніц у гэтай кніжцы больш, чым старонак! Болей »


pdf
Слабашпіцкі Міхайла, Нарвежскі кот не падвядзе

Нарвежскі кот не падвядзе

казкі

Слабашпіцкі Міхайла

Гэтая кніга падобна на домік-пальчатку, бо ў ёй жывуць цікаўная рыбачка і зайчаня, якое лічыць сябе смельчаком, нарвежскі кот у каралях і нават цуд на балконе. Як у іх атрымалася знайсці агульную мову і ўжыцца ў адной кніжцы, не звандраваўшы ў суседнюю казку? Болей »


pdf
Галубовіч Янка, Шчодрая вавёрка

Шчодрая вавёрка

казкі

Галубовіч Янка

Ці ведаеце вы, чаму ваўкі пчол баяцца, а з мядзведзямі сяброўства не водзяць? Навошта вераб’і паасобку селяцца, а буслы, наадварот, лічацца самымі гасціннымі птушкамі? Дзе зязюля шукае сваіх дзетак? І нарэшце: чулі калі-небудзь пра палятуху? Трэба хуценька папаўняць «чамадан» ведаў! Казачную энцыклапедыю лясных жыхароў прапануе Янка Галубовіч у сваёй кнізе «Шчодрая вавёрка», якая пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». У выданні няма ... Болей »


pdf
Масягіна Марыя, Упакоўка шукае сяброў

Упакоўка шукае сяброў

Масягіна Марыя

Cюжэт дзіцячай казкі «Упакоўка шукае сяброў» разварочваецца адразу ў краме, а потым дома ў халадзільніку. Там віруе сваё жыццё, пакуль людзі не назіраюць за ім. Гераіня казкі – цікаўная шкляная бутэлька знаходзіць шмат сяброў – іншых рэчаў, але пасля выкарыстання далёка не ўсе з іх трапляюць у скрыні для раздзельнага збору адходаў. Бутэлька шукае адказы на пытанні пра стварэнне смецця, яго сартаванне і далейшы жыццёвы цыкл адходаў Болей »


pdf
У планеты высокая тэмпература! Хто вінаваты і што рабіць

У планеты высокая тэмпература! Хто вінаваты і...

Кніжка ў малюнках для дзяцей і іх бацькоў

Брашура «У планеты высокая тэмпература! Хто вінаваты і што рабіць?» у цікавай форме расказвае, што такое клімат, чаму ён змяняецца і якім ён будзе ў будучым. Болей »


pdf
Космас. Сонечная сiстэма

Космас. Сонечная сiстэма

Каб лепш спазнаць Божую славу, нам трэба вывучаць нябёсы. Такімі даследаваннямі займаецца астраномія (па-грэцку "астра" значыць "зорка") – навука, якая вывучае планеты, спадарожнікі, зоркі і іншыя аб’екты, якія знаходзяцца па-за межамі Зямлі. Усю гэту прастору і аб’екты ў ёй называюць космасам. Болей »


pdf
Свет раслінаў

Свет раслінаў

Госпад запоўніў раслінамі Зямлю і падарыў іх нам. Мы атрымліваем асалоду ад іх прыгажосці, ужываем у ежу плады, зеляніну, зерневы хлеб і дзякуем Богу за штодзённую ежу. Расліны даюць будаўнічыя матэрыялы, вопратку і ачышчаюць паветра. Перапрацоўваюць вуглякіслы газ, ствараючы кісларод для дыхання жывёлаў і чалавека, а таксама пажыўныя рэчывы. Большасць раслін, якія мы бачым вакол сябе, адносяцца да аддзелу кветкавых або пакрытанасенных.... Болей »


pdf
Роўлінг Джоан, Гары Потэр і патаемная зала

Гары Потэр і патаемная зала

Роўлінг Джоан

У чарговы раз, падчас сняданку, за сталом у доме нумар чатыры на вуліцы Прайвет Драйв успыхнула сварка. І ўсё з-за таго, што містэр Вернан Дурслі быў пабуджаны на золку гучным вухканнем, што даносілася з пакою яго пляменніка Гары. - Трэці раз за тыдзень!- гучна прароў ён пляменніку праз стол.- Калі ты не ў стане кантраляваць сваю саву, няхай яна прыбіраецца з маёй хаты! Гары ў чарговы раз паспрабаваў растлумачыць дзядзьку ў чым справа. ... Болей »


pdf
Роўлінг Джоан, Гары Потэр і Вязень Азкабана

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Роўлінг Джоан

Шмат у чым Гары Потэр быў вельмі незвычайным хлапчуком. Па-першае, з усіх часоў года ён люта не любіў летнія вакацыі. Па-другое, ён вельмі імкнуўся зрабіць работу зададзеную на лета, але вымушаны быў рабіць гэта, калі аніхто ня бачыць, глыбокай ноччу. Застаецца дадаць яшчэ адно – ён быў чараўніком. Болей »