pdf
Адзін з першых

Адзін з першых

Памяці Зьміцера Кісяля

«Адзін з першых» – кніга памяці Зьміцера Кісяля (1963–2005), аднаго з лідэраў беларускага Адраджэньня ў Гародні. Зьміцер Кісель – аўтар легендарнай “Рэанімовы”, адзін з заснавальнікаў у Гародні Беларускага Народнага Фронту, рухавік адраджэння Грамады, журналіст “Пагоні” і беластоцкай “Нівы”, палітык ды грамадскі дзеяч. Кніга памяці пабачыла свет намаганнямі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Янкі Траццяка, Яўгена Вапы і рэдакцыі... Болей »


pdf
Кузьняцоў Ігар, склад., Расстраляныя ў Мінску

Расстраляныя ў Мінску

Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 2

Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей »


pdf
Кузьняцоў Ігар, склад., Расстраляныя ў Мінску

Расстраляныя ў Мінску

Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 1

Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Жыцьцё пад агнём

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі

Юрэвіч Лявон

Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай эмігарцыі Лявон Юрэвіч спрабуе паказаць без ўпрыгожваньня увесь трагізм лёсу чалавека ў тых умовах у якіх ён апынуўся. Нямецкі пал... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Камэнтары

Камэнтары

Літаратуразнаўчыя артыкулы

Юрэвіч Лявон

У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія па­трэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры патрабуюць больш канкрэтнага гістарычнага матар’ялу, чым паэтыч­ныя. І хаця міталёгія па-ранейшаму застаецца істотнай крыніцай для малых пр... Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка – лісты, між іншым, жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму, а таксама Пятру... Болей »


pdf
Савік Лідзія, укладанне, Зорны шлях

Зорны шлях

Да 100-годдзя Барыса Кіта

Савік Лідзія, укладанне

Гэтая кніга прысвечана 100-гадоваму юбілею Барыса Уладзіміравіча Кіта – сусветна вядомага беларуса, прафесара Вашынгтонскага ўніверсітэта, доктара філасофіі ў галіне матэматыкі (Рэгенсбург, Германія), акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя), акадэміка і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Еўразіі (Масква), гана­ровага члена Брытанскага міжпланетнага таварыства, члена Дырэктарыята нямецкага астранаўтычнага таварыства, ган... Болей »


pdf
epub
Куляшова Валянціна, Лясному рэху праўду раскажу...

Лясному рэху праўду раскажу...

Літаратуразнаўчае эсэ

Куляшова Валянціна

Кніга Валянціны Куляшовай — гэта і ўспаміны пра бацьку, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, і адначасова даследаванне яго творчасці. Кніга напісана эмацыянальна, падкупляе трапнасцю меркаванняў, здольнасцю аўтара зразумець і паказаць складанасць і шматграннасць паэтычнай натуры вядомага майстра беларускай паэзіі. Болей »


pdf
Тамковіч Аляксандр, Мазаіка жыцця

Мазаіка жыцця

Тамковіч Аляксандр

На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця... Болей »


pdf
epub
Бензярук Анатоль, Касцюшкі-Сяхновіцкія

Касцюшкі-Сяхновіцкія

Гісторыя старадаўняга роду

Бензярук Анатоль

Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу. Перад даследчыкамі паступова адкрываюцца ўсё новыя і новыя крыніцы пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі. Анатоль Бензярук паставіў за мэту ... Болей »