video
Гарады

Гарады

Менск з Андрэем Хадановічам — Гарады #14

Чатырнаццаты эпізод падкаста «Гарады» закрывае першы сезон! Журналіст Ігар Палынскі гутарыць з пісьменнікам, перакладчыкам і даследчыкам літаратуры Андрэем Хадановічам пра яго родны Менск. Увогуле — Мінск ці Менск? Чаму ўспаміны пра школу ў Андрэя Хадановіча — не самыя прыемныя? Як французская мова і літаратура з’явіліся ў жыцці паэта? Калі і чаму з’явіўся пераклад легендарных «Муроў» і як слухачы дваровых канцэртаў ратавалі Хадановіча ... Болей »


video
Гарады

Гарады

Шклоў са Змітром Антончыкам — Гарады #13

У трынаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з актывістам, адным з кіраўнікоў беларускага хаба «Новая Зямля» ў Беластоку Змітром Антончыкам. Зміцер — ураджэнец Магілёва, але працяглы час жыў у Шклове і палюбіў гэты горад. Паразмаўлялі пра тое, як гэта — з'язджаць з абласнога горада ў райцэнтр, для чаго ў Шклове быў беларускі хаб, як мясцовыя згадваюць Лукашэнку і якія ў горадзе галоўныя цікавосткі. Паразваж... Болей »


video
Гарады

Гарады

Кобрын з Марыяй Панічавай — Гарады #12

У дванаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з кантэнт-рэдактаркай Марыяй Панічавай, якая нарадзілася і вырасла ў Кобрыне, амаль дзесяць год пражыла ў Гродне, а цяпер — у Польшчы. Чаму людзі з’язджаюць з Кобрына, але нярэдка вяртаюцца? Як гэта — працаваць у піяр-аддзеле раённай бібліятэкі? На якой мове размаўляюць на Палессі? Ці праўда, што ў 2020-м мясцовая міліцыя адмовілася чыніць гвалт супраць пратэстоў... Болей »


video
Гарады

Гарады

Масты з Настай «Барбі» — Гарады #11

У адзінаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Настай «Барбі», якая нарадзілася і вырасла ў Мастах, а цяпер жыве ў Польшчы. Наста расказала пра працу спачатку на дзяржаўным прадпрыемстве, а пасля — у буйной сетцы ламбардаў (эпічныя выпадкі ў камплекце!), чаму з горада з’язджае моладзь і хто такі Стакан. Пагутарылі таксама, чаму Масты — «горад дажджоў, б***дзей і ровараў» і ці сапраўды скончыў жыццё самагуб... Болей »


video
Гарады

Гарады

Мёры з Настай Уткінай — Гарады #10

У дзясятым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з журналісткай Настай Уткінай, якая нарадзілася і вырасла ў Мёрах. Наста расказала, дзе тусаваліся падлеткі ў нулявых і пры чым тут БАМ, чаму ездзілі на дыскатэкі ў суседнія вёскі, што за паўвостраў і што не так з цэнтрам горада. Абмеркавалі металапракатны завод, які ў прыватных уласнікаў «адціснула» дзяржава, што стане з Ельняй і чаму беларускія чыноўнікі не праяўл... Болей »


video
Гарады

Гарады

Смаргонь з Паўлам Радзевічам — Гарады #9

Закінутыя будынкі і ракетныя шахты, Мядзведжая акадэмія, чаму пэўны час бачыў Лукашэнку часцей, чым маці, стэндап па-беларуску. Смаргонь з Паўлам Радзевічам — Гарады #9. У дзявятым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць са стэндап-комікам Паўлам Радзевічам, які нарадзіўся і вырас у Смаргоні. Абмеркавалі гарадскі фальклор, абаранкі і гісторыю мядзведжай акадэміі, як мясцовыя ганялі ў Вільню, тусоўкі на Смаргоншчыне ... Болей »


video
Гарады

Гарады

Узда з Аляксандрам Барталевічам — Гарады #8

У чарговым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Аляксандрам Барталевічам з Узды — колішнім раённым чыноўнікам, які ў 2021 годзе быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Аляксандр Барталевіч мае дзве вышэйшыя адукацыі, але працуе ў Беластоку зборшчыкам мэблі і, падаецца, задаволены жыццём. Пагутарылі пра тое, як ва Уздзе стары касцёл не захацелі перадаваць вернікам, а калі той пачаў развальвацца — прадалі прыватніку, як... Болей »