Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

video
Welcome ў Беларусь, 10.06.2018

Welcome ў Беларусь

Амерыканец на градках: прэм’ера праграмы «Welcome ў Беларусь»

Перш чым трапіць у вёску садзіць памідоры, Боб Экгард працаваў у Менску з выкладчыкамі ангельскай мовы і зрабіў лёсавызначальны крок у тэатры оперы і балету. Усё гэта вы ўбачыце ў прэм’ерным выданні праграмы «Welcome ў Беларусь». Перад тым як трапіць у Беларусь, Боб цягам 20 гадоў выкладаў ва Універсітэце штату Агаё. Але вырашыў перайсці на больш эластычны графік, каб падарожнічаць і выкладаць ангельскую мову. <br /><center><a href="ht... Болей »


video
Мажэйка Павал, Intermarium, 15.12.2019

Intermarium

Агенты ці змагары за Беларусь? Шукаем праўду пра КПЗБ

Мажэйка Павал

У Польшчы іх называлі савецкімі шпіёнамі, а ў СССР – польскімі. Чым насамрэч займаліся чальцы Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі? Высвятляем у новым выданні белсатаўскага ток-шоу «Intermarium». КПЗБ, якою кіравала Масква, была створана ў кастрычніку 1923 года, каб дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў міжваеннай Польшчы. Яе чальцы разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць з мэтай адарваць тэрыторыю Заходняй Беларусі ад... Болей »


video
Мажэйка Павал, Intermarium, 17.11.2019

Intermarium

Ці выжыла б ВКЛ без палякаў?

Мажэйка Павал

Чаго Люблінская ўнія з Польшчай прынесла Вялікаму княству больш: плюсаў ці мінусаў? Высвятляем у новым выданні гістарычнага ток-шоу «Intermarium». 1569 год паклаў пачатак новай старонцы ў нашай гісторыі. На палітычнай мапе Еўропы з’явіўся новы гулец – Рэч Паспалітая. Унія, заключаная ў Любліне, больш чым на 200 гадоў аб’яднаў Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ў адну федэратыўную дзяржаву, якая ў ХVI ст. стала найбуйнейшай... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 31.12.2019

Загадкі беларускай гісторыі

Культура Менску XIX ст. Пачаткі беларускай інтэлігенцыі

Краўцэвіч Аляксандр

На рубяжы XVIII–XIX ст., калі толькі што знікла Рэч Паспалітая і прыйшла Расея, у Менску па-ранейшаму культывавалася традыцыя мінулай дзяржавы. Талерантная напачатку палітыка імператара Аляксандра І не перашкаджала і нават спрыяла развіццю мясцовай культуры. Менск стаў значным цэнтрам адукацыі і культуры, які развіваўся ў кантэксце мясцовай польскай традыцыі. Але новыя еўрапейскія плыні і павевы патроху ажыўлялі цікавасць да традыцыйнай... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 23.12.2019

Загадкі беларускай гісторыі

7 тыс. год таму ля Рэчыцы бурліла жыццё

Краўцэвіч Аляксандр

Каля Рэчыцы ў мікрарэгіёне вёскі Капань у шырокай даліне Дняпра археолаг Мікола Крывальцэвіч за некалькі гадоў разведак і раскопак выявіў больш 30 помнікаў неаліту і бронзавага веку, г.зн. ад 5-га тысячагоддзя да н.э. да пачатку 1 тысячагоддзя да н.э. Сярод паселішчаў і могільнікаў трапляюцца асабліва цікавыя, як курганны могільнік Капань-9 са шматлікімі пахавальнымі прынашэннямі. Звычайнаму чалавеку цяжка нават уявіць, што пад паверхня... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 17.12.2019

Загадкі беларускай гісторыі

Браслаў – фарпост першай беларускай дзяржавы

Краўцэвіч Аляксандр

Паселішча ўзнікла яшчэ ў жалезным веку на маляўнічым пагорку, аточаным блакітнымі азёрамі. Але ў сярэднявеччы Полацкае княства паставіла тут замак не з-за хараства мясцовасці, а дзеля стратэгічных мэтаў – абароны сваіх межаў і стварэння цэнтру ўлады над мясцовай ваколіцай. У познім сярэднявеччы і ў Новы час Браслаў захоўваў сваё стратэгічнае значэнне як моцны абарончы пункт блізка межаў з Інфлянцкім ордэнам, Пскоўскай рэспублікай, а паз... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 09.12.2019

Загадкі беларускай гісторыі

Шахцёры з’явіліся на беларускіх землях ужо 5 тыс. год таму

Краўцэвіч Аляксандр

Пад Ваўкавыскам каля пасёлка Краснасельскі сярод лясоў і палёў крыецца ўнікальны помнік – дзясяткі, а папраўдзе можа сотні ці тысячы самых старажытных шахтаў Беларусі – па здабычы крэменю. Старажытныя шахцёры ад 3 тыс. да 1 тыс. гадоў да н.э.не толькі выкопвалі, але і апрацоўвалі здабытую сыравіну, масава выраблялі сякеры, скрабкі, наканечнікі стрэлаў. Рабілі не толькі для сябе, але і для блізкай і далёкай ваколіцы. Як працаваць з надзв... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 02.12.2019

Загадкі беларускай гісторыі

Трагічны лёс стваральніка шалёна папулярнага тэатру

Краўцэвіч Аляксандр

Уладзіслаў Галубок ствараў прафесійны, але сапраўды народны беларускі тэатр. Народны і беларускі паводле ідэалогіі, рэпертуару і надзвычайнай папулярнасці па ўсёй краіне. Як сапраўдны чалавек адраджэння, ён валодаў поўным наборам тэатральных прафесіяў: рэжысёр, драматург, менеджар, актор і мастак. Аднак папулярнасць, а найперш – беларускасць Уладзіслава Галубка сталі прычынай ягонай гібелі ў сталінскіх засценках у страшным 1937 годзе. ... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 26.11.2019

Загадкі беларускай гісторыі

Самыя цікавыя помнікі Магілёву

Краўцэвіч Аляксандр

Магілёў зусім не заслужана застаецца ў баку ад ажыўленых турыстычных маршрутаў. Калі пайсці ў пешую вандроўку па ягоных гістарычных мясцінах і помніках архітэктуры, то яна зойме не адзін дзень. Ужо ад гістарычнага ядра гораду – замчышча – пачынаецца шчыльная забудова XVIII–XIX ст., над якой дамінуе знакамітая ратуша. Цэрквы, касцёлы, банкі, гатэлі, тэатр, будынак жандармерыі, дзе зараз міліцыя, а над ганкам казырок з… двухгаловым царскі... Болей »


video
Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 19.11.2019

Загадкі беларускай гісторыі

Навошта Вітаўт пабудаваў замак у Рэчыцы

Краўцэвіч Аляксандр

Цэнтр племя дрыгавічоў ад пачатку (з ХІ ст.) быў абнесены моцнымі ўмацаваннямі ў некалькі лініяў. Па адной простай прычыне – яго заснавалі на беразе вялікай ракі – важнейшага еўрапейскага шляху, па якім плавалі не толькі мірныя купцы, але і шматлікія банды рабаўнікоў ды заваёўнікаў. А ў новы час рэчыцкі замак стаў заслонай на дарозе маскоўскіх войскаў і казацкіх загонаў, якія ішлі па здабычу на Беларусь. Сёння ад мінулых бітваў засталас... Болей »