![]() |
![]() |
Раман «Беларускі снайпер» натхнёны найлепшымі творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён выдатна адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць, а таму дазваляе глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы тых, хто адважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы. Сістэма разглядае людзей у якасці інструментаў, змагаецца з іх салідарнасцю і незалежнасцю, манапалізуе праўду і навязвае ўласны кодэкс паводзін. Алег Прыбылоўс... Болей »
У кнізе дэпутата першага парлямэнту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка распавядаецца пра драматычны 1995 год. У тым ліку – пра зьбіцьцё дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэфэрэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня і адкрыў шлях да ўсталяваньня прарасейскага дыктатарскага рэжыму. Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1964-м з бацькамі пераехаў у Віцебск. ... Болей »
Турэмны дзёньнік Анатоля Лябедзькі – дэталёвае апісаньне пекла, якім стала для палітычных вязьняў «амэрыканка», сумнавядомая турма КДБ у цэнтры Менску, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Фізычны, псыхалягічны, інфармацыйны ціск, зьнявага чалавечай годнасьці бяспраўе, чорныя маскі – усё гэта разьбіваецца аб волю і веру чалавека, які нават у поўнай ізаляцыі не адчувае сябе забытым, ані ў чым не дае сабе палёгкі, піша лісты, вер... Болей »
Аўтар цікава апавядае пра бітвы сторадаўніх часоў (ад адзінаццатага да сямнаццзтага стагоддзя), у якіх нашыя прадзеды выявілі асаблівую мужнасць і рыцарскае майстэрства. Кніга багата ілюстраваная — картамі, дзе паказаныя перамяшчэнні войскаў, схемамі і выявамі бітваў, партрэтамі герояў, малюнкамі тагачаснай зброі і гд. Для падлеткаў і юнакоў Болей »
Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога яе стваральніка. Імёны цяперашняга начальства апушчаныя, бо кніжка не пра яго і ягоную працу, якая выклікае павагу, хоць не заўсёды згоду. ... Болей »
У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з выкананьнем правоў і асноўных свабодаў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе. Зборнік утрымлівае найбольш яўныя і характэрныя факты парушэньняў правоў грамадзянаў за дадзены перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе аналізу асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (spring96.org, baj.by, nn.by і іншых.) У кнізе вы... Болей »
Са старонакДаведніку «Дэмакратычная апазыцыя Бсларусі: 1956-1991» паўстае гісторыя незалежнага беларускага грамадзтва ў ягоных спробах супрацьстаяць татальнасьці. Гэта мірная барацьба за правы асобы, за свабоду творчасьці, за шанец для сваёй краіны. Людзі, якія бралі ўдзел у тагачасных дэмакратычных рухах, вылучаюцца сваёй настойлівасьцю і ўзважанасьцю - тым, чаго так бракавала беларусам у канцы XX ст. Даведнік найперш прысьвечаны асоба... Болей »
Кніга створаная на падставе шматгадовай практыкі па абароне моўных правоў беларускамоўных беларусаў перапіскі з беларускімі афіцыйнымі дзяржаўнымі ўстановамі, дыпломнай работы «Канстытуцыйна-прававыя асновы дзяржаўнага білінгвізму» і магістарскай работы «Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь». Асаблівая ўвага надаецца перыяду ад 1996 года, калі беларуская мова зноў патрапіла ў неспрыяльныя ўмовы. Кніга даказвае, шт... Болей »
У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі вы не распавядалі мне сваю гісторыю. Кніга складаецца з дзённікавых запісаў, якія я рабіла падчас дзевяці сутак зняволення ў Беларусі ў 2020-м годзе, а таксама інтзрв'ю з тымі, хто ў той самы час, што і я, перажылі міліцэйскі гвалт, арышт, зняволенне. Ёсць тут і галасы нашых блізкіх, якія падтрымлівалі нас падчас зняволення і рабілі для нас, што маглі, па той бок турэмных муроў. Я м... Болей »
Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай хлусьнёй. Аўтар выданьня нечакана для сябе адкрыў, што ў першыя гады пасьля вайны ў Беларусі дзякуючы амэрыканскай дабрачыннай арг... Болей »