![]() |
![]() |
Ёсць такая зямля, дзе крыніцы звіняць, Пераліўчата ззяюць азёры, Дзе стаяць веліканы — капцы-курганы, Векавечным парослыя борам. Ёсць такая зямля казак, песень, якіх Больш нідзе не пачуць, не знайсці, Дзе ў купальскую зачараваную ноч Расцвітае цвет папараці. Ёсць такая зямля: дзень адзін пражывеш, I адступяць ліхія нягоды, Будзеш марыць аб ёй, будзе сніцца табе, Будзеш помніць яе ты заўсёды. Вось на гэтай зямлі шчасце выпала мне Жыць,... Болей »
Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Болей »
Упершыню ў выдавецтве «Юнацтвав выходзіць штогоднік гістарычнай літаратуры, дзе будуць эмешчаны лспшыя творы гістарычнага жанру пісьменнкаў старэйшага пакалення і самых маладых. У штогодніку 1990 года - творы Язэпа Дылы (1880-1973), пісьмеяніка і грамадскага дзеяча, наркома працы ў першым боларускім савецкім урадзе. Прапануем таксама дзве аповесці са спадчыны Уладзіміра Караткевіча (1930-1984). Болей »
Жыў-быў на белым свеце коцік. Меў ён невялічкую хатку на краі вёскі, невялічкую печачку ў хатцы і вялікае люстэрка, у якое любіў глядзецца кожную раніцу, абед і вечар. Калі коцік падыходзіў да люстэрка і зазіраў у яго, то там адразу ж з'яўляліся доўгія вусы, кароткія вушкі, прыгожыя вочкі і маленькі носік. I ўсё гэта было аточана шэрай поўсцю з белымі плямамі каля рота і каля шыйкі коціка. (фрагмент) Болей »
У кнізе змешчаны легенды і паданні, сабраныя па ўсёй Беларусі, якія апавядаюць пра паходжанне назваў вёсак, мястэчак, гарадоў, асобных мясцін. Усю ноч не магла заснуць Лебедзь. Быццам ліхаманка трэсла яе, i здавалася, што вось зараз затрасецца разам з ёй уся зямля. Так было ўжо аднойчы. Тады Лебедзь была зусім яшчэ дзяўчо i доўга плакала ca страху. Бацька не супакойваў. Стары вяшчун, ён сам адчуваў набліжэнне чагосьці нядобрага. Усю ноч... Болей »
У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі - / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын - / Снежныя галубкам / Даў у дзюбы ружы. Болей »
Гэта кніга напісана вельмі даўно — больш двухсот гадоў назад, Прыдумаў яе англійскі пісьменнік Даніэль Дэфо. За сваё доўгае жыццё ён напісаў шмат кніг, але ніводная з іх не мела такога поспеху, як «Рабінзон». Кніга гэта стала вядомая ўсяму свету. Болей »
Новая кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра Міколы Чарняўскага - яскравы доказ таго, як трэба пісаць для дзяцей: шчыра, вобразна, захапляюча. Тэматыка зборніка разнастайная: тут і вершы-ўсмешкі, і казкі, і пацешкі, і скорагаворкі, і загадкі, і лічылкі. Яны адкрываюць для юнага чытача шмат займальнага і незвычайнага. Болей »
"Былі сабе кароль з каралевай, і не было ў іх дзяцей. Так яны сумавалі праз гэта, так сумавалі, што і сказаць няможна. Ужо і ўсе святыя крыніцы на свеце пааб'ездзілі, і маліліся, і бажыліся, і пацеры ўвесь час казалі — чаго толькі не рабілі, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такі зацяжарыла і нарадзіла дачку. Хрэсьбіны справілі пышныя. За хросных маці да маленькай прынцэсы паклікалі ўсіх чараўніц, якіх толькі ўдалося знайсці ў каралеўст... Болей »
Я пішу даўно, таму можна знайсьці творы на ўсе густы і тэмы. У мяне ёсьць і дзіцячыя вершы, і пародыі, і песьні… Для каго мая творчасьць? Для ўсіх! Я заўжды шукаю штось новае, стараюся быць непадобным да сябе ўчарашняга. Як гэта атрымліваецца – меркаваць маім чытачам (В. Шніп) Болей »