![]() |
![]() |
Жыхары Беларусі славяцца сярод іншых народаў не толькі сваёй працавітасцю, але і добразычлівасцю, гасціннасцю, ветлівасцю, добрымі адносінамі да слабых, няўдалых. Тут з павагай адносяцца да старэйшых. Мужчыны і хлопцы клапоцяцца аб жанчынах, дзяўчатах, заўсёды гатовыя дапамагчы ім у кожнай справе. Суседнія народы лічаць беларусаў памяркоўнымі, сціплымі, спакойнымі людзьмі, якія нікога не пакрыўдзяць, не абразяць, не сварацца і не варагу... Болей »
Новае выданне вядомай азбукі «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна з яскравымі малюнкамі Лізаветы Лянкевіч, студэнткі слыннага мастака Паўла Татарнікава. Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы! Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатныя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія! Болей »
У кнізе змешчаны аповесць і папулярныя нарысы вядомага беларускага археолага і папулярызатара гістарычных ведаў Міхася Чарняўскага, якія знаёмяць юнага чытача з далёкай мінуўшчынай. Над рэчкаю, што каралеўскім росчыркам кружляла па лугавіне, уздымалася старадаўняе Гарадзішча — высокі ўзгорак са стромкімі схіламі і роўнай вяршыняй. На ім быў калісьці горад за дубовым парканам з выноснымі вежамі. За парканам густа стаялі хаты, святлеў гон... Болей »
У другую кнігу «Скрыжаляў памяці» ўвайшлі творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Уключаны таксама ўспаміны і артыкулы, прысвечаныя памяці гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам. Болей »
Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »
Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і п... Болей »
Прапануемая кніга археолага, кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага з'яўляецца працягам кнігі «Страла Расамахі», якая выйшла ў 1985 г. У мастацка-навуковых нарысах аб жыцці людзей бронзавага веку займальна расказваецца аб першых металічных прыладах працы, аб развіцці земляробства i жывёлагадоўлі, зараджэнні культуры. Адрасуецца вучням еярэдняга школьнага ўзросту. Болей »
Красворды і загадкі ў алфавітным парадку для маці, для таткі, для кожнага дзіцяткі. А можа, для прыяцелькі ці для выхавацелькі. Ды з любой нагоды ёсць яшчэ прыгоды для дзетак-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Вам ужо цікава? Дык хутчэй за справу! Адгадаем мігам — прачытаем кнігу! Прапануецца выхавацелям дашкольных устаноў, настаўнікам пачатковых класаў для заняткаў па развіццю лагічнага мыслення вучняў, іх мовы і памяці. Кніга будзе т... Болей »
Праект на тэму «Абмен валют» падрыхтаваны Беларускім народным банкам дзеля знаёмства вучняў з асобнымі элементарнымі эканамічнымі паняткамі, з якімі навучэнцы сутыкаюцца ў штодзённым жыцці. Напрыклад, «Што такое валюта і навошта яна патрэбна?», «Як абмяняць валюту?». Падчас прагляду навучэнцы атрымліваюць базавыя эканамічныя веды па дадзенай тэме ў гульнявой форме. Болей »
Зага́дка — фальклорная мініяцюра, якая ў форме пытання падае іншасказальнае вобразнае апісанне пэўных прадметаў ці з'яў. Іншасказальнасць у загадцы звычайна ствараецца з дапамогай розных тропаў: метафар, увасабленняў, метанімій, алегорый, параўнанняў і інш. (Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма. — Яйка; Кругленькае, чорненькае, да неба дакінеш. — Вока). Загадкі развіваюць назіральнасць, лагічнае мысленне, вобразнае ўяўленне, кемлівас... Болей »