У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў
Наш слынны пісьменнік Янка Брыль казаў: “Уважлівае, зацікаўленае знаёмства з добра, з адборнага зерня складзенай анталогіяй паэзіі аднаго народа ці народаў некалькіх дае магчымасці і права сказаць, што ты тую паэзію пазнаў, няхай не поўнасцю колькасна, але па якасці дастаткова”.
Мне падаецца, што гэтая думка не менш справядлівая ў дачыненні да анталогіяў афарызмаў – зазвычай плёну шматвяковага роздуму лепшых, выбітных прадстаўнікоў таго ці іншага народу.
І беларускі народ тут не выключэнне. Многія пакаленні беларусаў фармулявалі сваё бачанне жыцця ў сціслыя, але змястоўныя формы, перададзеныя наступнікам ці ў радках літаратурнага твора, асабістага дзённіка, ці ліста, ці даўняй палымянай прамовы, альбо народнай песні, прыказкі, прымаўкі.
Учытайцеся ў шматсотгадовы надпіс на муры старадаўняга дома ў беларускім мястэчку Мір – і вы мяне зразумееце:
Для сябе будую дом.
Табе, нашчадак, у добры дар.
Калі падабае – прымі з удзячнасцю.
Калі дрэнны – збудуй новы.
(1609 год)
Тут – мудрасць, тут – гонар, тут – краса. У гэтым беларускім афарызме, здаецца, сама душа нашага народу – працалюбівага, гордага, зычлівага.
Зборнікі афарызмаў (у тым ліку літаратурных) з’яўляюцца адным з індыкатараў засваення ўласнай культуры. Да жалю, мне не даводзілася гартаць падобныя беларускія зборнікі, за выключэннем невялічкай (выдадзенай дзясяткі гадоў таму) кніжачкі літаратурных афарызмаў Фёдара Янкоўскага – дарэчы, лінгвіста, “майстра дэталі і слова, пісьменьніка тонкага густу” (Павел Місько). Між іншым, нядаўна прачытаў, што мараю Фёдара Янкоўскага было скласці вялікую кнігу афарызмаў…
Нераспрацаванасць тэмы беларускай афарыстыкі і падштурхнула мяне ў 2002 годзе да ўкладання адпаведнай уласнай калекцыі.
Канцэпцыя калекцыі афарызмаў наступная: цытаты з аўтараў, знакавых, на маю думку, для Беларусі, аўтараў, імёны якіх ужо сталі гісторыяй і выпрабаваны часам, аўтараў самага шырокага спектру: ад пісьменнікаў і мастакоў да дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў, выбітных прафесіяналаў сваёй справы.
На сёння сабрана каля паўтары тысячы афарызмаў ста трыццаці асобаў гісторыі, літаратуры, культуры Беларусі. Працоўная назва зборніка: “У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў”.
Хацелася б па меры сваіх сціплых магчымасцяў дапамагчы неабыякавым чытачам адкрыць для сябе тое, што калісьці было адкрыццём для мяне.
Ладную частку напрацаванага (выбарку афарызмаў па 25 аўтарскіх пазіцыях) прапаную чытачам старонкі “Камунікат”- для спробы на смак, для роздуму.
Зміцер Цехановіч
Святая апякунка Беларусі Зямная слава – прах і попел, як дым разыходзіцца, як вадзяная пара– гіне. Бачны свет надзвычай прыгожы і слаўны. Але прамінае, як сон, як кветка, засыхае. Вечнае і нябачнае (...) Болей »
Дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Адам Станкевіч пра Льва Сапегу: «Апошнім (у часы ВКЛ), сапраўды дастойным абаронцам астаткаў палітычнай і культурнай (...) Болей »
Усходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, вучоны-медык Адам Станкевіч пра Францыска Скарыну: “Ф.Скарына быў вялікім беларусам – хрысціянінам і гуманістам агулам, каторы даў Біблію, як (...) Болей »
Каталіцкі святар, грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, літаратуразнавец Спадчына Адама Станкевіча Атлет фізічны і духоўны – так характарызавалі сучаснікі ў 30-ых гадах мінулага стагоддзя Адама (...) Болей »
Легенда тэатральнай сцэны і кіно, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, Народная артыстка Беларусі Генадзь Давыдзька (Заслужаны артыст Беларусі) пра Стэфанію Станюту: «Сонца (...) Болей »