У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Полацкая Еўфрасіння (05.01.1104 - 23.5.1173 або 23.5.1167, Іерусалім)



Святая апякунка Беларусі

Зямная слава – прах і попел, як дым разыходзіцца, як вадзяная пара– гіне.

Бачны свет надзвычай прыгожы і слаўны. Але прамінае, як сон, як кветка, засыхае. Вечнае і нябачнае – існуе праз вякі.

«Аповесць жыцця і смерці Святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменьні манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»:

Збірайце добрыя думкі ў сэрцы сваім, як пчала мёд.

Мала казаць, а больш разумець.

Праведнікі і пасля смерці застаюцца жывымі.