У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

Станюта Стэфанія (13.05.1905 – 06.11.2000)



Легенда тэатральнай сцэны і кіно, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, Народная артыстка Беларусі

Генадзь Давыдзька (Заслужаны артыст Беларусі) пра Стэфанію Станюту:
«Сонца – вось першая асацыяцыя, якая ўзнікае адразу ж, як толькі згадаеш Стэфанію Міхайлаўну».

Што ёсць час? Усё – і нічога.

Трагедыя аптымістычнай не бывае.

Не трэба злоснаму чалавеку казаць наўпрост, што ён злосны.

Грэшна сваё здаровае і светлае некуды забіваць у куточак.

Калі не цікава з самім сабою – не цікава і іншым з табою.