![]() |
![]() |
Архіўны сшытак – дакумэнтацыя беларускага жыцьця ў Беластоцкім Краі за пэрыяд ад верасьня 1983 году па кастрычнік 1987 году. Зьмешчана ў ім 50 матэрыялаў у беларускай і польскай мовах: лісты, пратаколы, даклады, выпіскі з польскага друку, занатоўкі, нават вершы. Для дасьледнікаў беларускае праблематыкі – гэта каштоўная першакрыніца, за якую выдаўцом належыцца шчырая падзяка. „Беларус”, № 347, Нью-Ёрк, травень 1988 Болей »
Чарговы зборнік з серыі "Вяртанне" прысвечаны архіўным і музейным зборам Радзівілаў, уладальнікаў Нясвіжа і ў XVI-XVIII стст., некаранаваным каралям беларускіх зямель. У першай частцы кнігі змешчаны як абагульняючыя артыкулы, так і канкрэтныя апісанні, вынікі пошукаў і знаходак. Другая частка - апісанне фонда "Радзівілы, князі", які захоўваецца ў Вільнюсе, Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы, і цяпер цяжка даступны беларускім даследчыка... Болей »