pdf
Няўвесь Алесь, Адлуп

Адлуп

вершаваныя фэльетоны

Няўвесь Алесь

Ці ёсьць месца на сатыру і сарказм у шэрым і беспрасьветным жыцьці? Станоўча так! Кожны з нас жывучы звычайным жыцьцём не да канца здольны адысьці ў бок і зірнуць на хаду жыцьця, свайго і грамадзтва. Алесь Няўвесь – працягвае слынныя традыцыі беларускай сатыры. Вострыя грамадзскія, палітычныя і эканамічныя тэмы словам аўтара становяцца бачнымі і зь іншага боку – боку, які для нас не заўсёды бачны. Высокая мэта высьмейваньня заганаў с... Болей »


pdf
epub
Васючэнка Пятро, Адлюстраванні першатвора

Адлюстраванні першатвора

Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах

Васючэнка Пятро

Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў суцэльныя плынныя і завершаныя творы. Кожны пераглядаючы камяні са словамі можа скласьці сваю фразу і сказ, кожны зможа ў творах пабачыць... Болей »


pdf
Сцяпан Уладзімір, Адна капейка

Адна капейка

кніга прозы

Сцяпан Уладзімір

У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы. Болей »


mp3
mobi
fb2
epub
Артымовіч Надзея, Адплывае спакойнае неба

Адплывае спакойнае неба

Артымовіч Надзея

Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі сэрцам, інакш словы, зложаныя ў вершы яе душой, пазастануцца толькі словамі, якія не маюць глыбейшага сэнсу, сувязі ды пераказу. Паэзія На... Болей »


pdf
Швед Віктар, Адплываем з Мора

Адплываем з Мора

Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з’яўляецца яго сябрам. Сяб... Болей »


Адраджэнне

Адраджэнне

Гістарычны альманах

Малавядомыя старонкі гераічнай барацьбы нашых продкаў супраць Тэўтонскага ордэна, літаратурныя нататкі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай, мемуары М.Агінскага, найцікавешае даследаванне І.Хозерава аб вытоках беларускага дойлідства, расказ аб полацкай эпапеі (1563-1579), дакументы БНР – гэтыя і многія іншыя ўнікальныя матэрыялы па гісторыі Бацькаўшчыны складаюць змест альманаха. Болей »


pdf
epub
Рублеўская Людміла, Адукацыя

Адукацыя

Рублеўская Людміла

Зборнік вершаў Людмілы Рублеўскай «Адукацыя» - тым, каго агарнула адзінота, тым, хто пачуўся ў жыцці незразуметым, тым, хто шукае свае карані, каму блізка беларускасць ад часоў паганства па сённяшні дзень. Вершы, сабраныя ў томік – на першы погляд, самы розныя, кожны пра сваё, аднак спалучае іх у адно – дабрыня, любоў да радзімы, дапытлівасць і адданасць гісторыі свайго краю. Тытульны верш «Адукацыя» - пра тое, як вучылі беларусаў забыц... Болей »


Раманава Ларыса, Адцай асалоду Богу

Адцай асалоду Богу

Вершы

Раманава Ларыса

Прайсці, спазнаць, зведаць свет жывога і мёртвага, «каб толькі назад вярнуцца, дзе ўсё зразумела і проста»,— асноўны матыў вершаў Ларысы Раманавай. Ларыса Раманава нарадзілася ў 1968 годзе ў вёсцы Покаць Чачэрскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Працуе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці. Вершы друкаваліся ў альманаху «Тутэйшыя», у выданнях: «Наша ніва», «Аксамітны жах», «Атава», «Маладосць», «Крыніца... Болей »


pdf
epub
Грыцкевіч Валянцін, Адысея наваградскай лекаркі

Адысея наваградскай лекаркі

Саламея Русецкая

Грыцкевіч Валянцін

У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


pdf
Бензярук Расціслаў, Азбука наадварот

Азбука наадварот

Гумар і сатыра

Бензярук Расціслаў

Байкі, вершы, пародыі, скорагаворкі, эпіграмы складаюць незвычайную, вясёлую азбуку, прапанаваную пісьменнікам Расціславам Бензеруком, які жыве ў прыгожым горадзе Жабінка. У другой частцы кнігі чытач пазнаёміцца са сцэнічным вершаваным жартам "Роднасныя душы”, які могуць выкарыстаць у сваіх выступленнях удзельнікі мастацкай самадзейнасці. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270] [271] [272] [273] [274] [275] [276] [277] [278]   Наступная   Апошняя