pdf
Сьцебурака Усевалад, Крушня

Крушня

Вершы і проза

Сьцебурака Усевалад

Збор вершаў і прозы маладога беларускага пісьменьніка – першы ў жыцьці самаго аўтара. Праз сваю творчасьць аўтар спрабуе перадаць, сваё сьветаўспрыманьне і бачаньне сёньняшняга жыцьця. Вядома што не абыходзіць тэмы, якая нажаль і да сёньня актуальная для літаратуры нашага народа. Як раз Беларусь – стаіць на першым мейсцы ў тэматыцы пісьменьніка, праніклівыя вершы, прысьвечаныя роднаму краю: Калі б імя тваё было малітвай Я стаў бы ве... Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы, Крывіцкія руны

Крывіцкія руны

Беларускія пісьменнікі Латвіі

Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы

Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай чыннасці дзеля ўмацавання векавога спараднення. «Крывіцкія руны» — пачуты водгалас крэўнага латышска-беларускага сваяцтва. Болей »


Данілаў Павел, Крыгаход душы

Крыгаход душы

вершы, паэмы

Данілаў Павел

Удругой кнізе магілёўскага паэта Паўла Данілава сабраны яго лепшыя вершы аб жыцці, каханні, малой радзіме. Кніга працята самабытнасцю чалавека Прыдняпроўскага краю. Не апошняе месца ў ёй нададзена і творам гістарычнай тэматыкі. Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Крыжы i камяні

Крыжы i камяні

Нарысы па гісторыі Пастаўскага краю

Пракаповіч Ігар

У кнізе разглядаюцца асобныя перыяды i падзеі гісторыі аднаго з маляўнічых куточкаў Беларусі — Пастаўскага краю ад пачатку засялення яго людзьмі да часоў першай сусветнай вайны. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў i ўсіх, хто цікавіцца, нашай мінуўшчынай. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Акулін Эдуард, Крыло анёла

Крыло анёла

Вершы, акрапаэмы

Акулін Эдуард

У чарговым зборніку паэта Эдуарда Акуліна «Крыло анёла» чытач знойдзе вершы для сур'ёзнага, удумлівага чытаньня. Паэзія Эдуарда Акуліна — рамантычная, шчырая, поўная эмацыянальнай чысьціні. Зборнік складаецца з дзвюх частак: «Па той бераг Сожа» і «На сподзе нябёсаў». Тут і вершы-прысьвячэнні, і вершы-роздумы. Тут разважаньні на рэлігійную тэму, пра існасць жыцьця, пра яго сэнс і месца чалавека ў сьвеце. Частка вершаў, трапіўшых у зборні... Болей »


pdf
Брусевіч Анатоль, Крылы

Крылы

вершы, паэма

Брусевіч Анатоль

Пад адной вокладкай сабраны творы розных гадоў, тэматычна аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: «Верныя вершы», «Пад сцягам Мадагаскара», «Сумная вакханалія», «Ты – як зямля». У першым пераважаюць вершы агульнафіласофскага зместу, раскрываючы няпростыя суадносіны мастака і мастацтва. Другі раздзел прысвечаны «малой» і «вялікай» радзіме, «далёкай» і «блізкай» айчыне, «сваёй» і «чужой» бацькаўшчыне. У трэцім змешчаны тэксты, якія носяць яўна дыян... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Крылы ператворацца ў карэньні

Крылы ператворацца ў карэньні

Вершы

Аркуш Алесь

Нарадзіўся ў горадзе вялікіх амбіцыяў – Жодыне. Дакладней у мястэчку, якому лёсіла вырабляць самыя вялікія аўтамабілі ў Эўропе. У семь гадоў пачаў хадзіць у дзіцячую бібліятэку, што месьцілася ў вялікай драўлянай хаце. Раней у ёй жыў мясцовы поп, а побач стаяла царква, якую зьнесьлі неўзабаве пасьля майго зьяўленьня на сьвет. Менавіта ў гэтай хаце ў 1960 годзе й быў я таемна ахрышчаны. Вучоба ў элітарным наргасе мяне пераканала, што быц... Болей »


Міцкевія Адам, Mickiewicz Adam, Крымскія санэты

Крымскія санэты = Sonety Krymskie

Міцкевія Адам, Mickiewicz Adam

У кнізе прадстаўленыя “Крымскія санэты” Адама Міцкевіча — прызнаны шэдэўр сусьветнай літаратуры — і іх найноўшы пераклад на беларускую мову, выкананы Сержам Мінскевічам у 2000—2004 гг. У камэнтарох падаюцца захаваныя аўтографы некаторых санэтаў Міцкевіча, а таксама прыводзяцца іншыя вядомыя дагэтуль перастварэньні Крымскіх санэтаў на беларускую мову. Болей »


Крыніцы

Крыніцы

песня беларуская

Зборнік беларускіх народных і аўтарскіх песень на любую нагоду. Складальнікі: Валянцін Арлоў, Алег Баршчэўскі. Рэдактар: Вадзім Баршчэўскі. Выдавец: Віцебская філія Беларускага рэспубліканскага фонду падтрымкі дэмакратычных рэформ імя Льва Сапегі. Віцебск 1997 Болей »


pdf
Карнялюк Віталь, Крынкі ў 1795-1918 гг.

Крынкі ў 1795-1918 гг.

Нарысы гісторыі мястэчка

Карнялюк Віталь

Кожны населены пункт варты сваѐй кнігі. Крынкі вартыя яе напэўна. Іх гісторыя – гэта працяглыя, кароткія, імгненныя, скамечаныя, зайздросныя, светлыя і змрочныя, складаныя, цяжкія, але ўсѐ адно адметныя, бо ніколі непаўторныя, лѐсы людзей. Гісторыя па большасці не запомніла іх; праглынулася ўсѐ, ці амаль усѐ значнае, важкае ў жыцці местачкоўцаў: усмешкі, жарты, сумненні, хваляванні, усю гаму эмоцый і ўсѐ багацце слоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270] [271] [272] [273] [274] [275] [276] [277]   Наступная   Апошняя