Зубрыцкі Юрка, Рознагоддзе

Рознагоддзе

Зубрыцкі Юрка

На пажарышчы мядзведзі. Мыза бурая пры мызе. Пыл касмічны ў лапах цэдзяць На дарожны пояс шызы. Не мядзведзі — лісы гэта. Бязхвостыя! Ну і дзіва. А з абрывістых кюветаў — Гарачага пылу грыва. — Валя! — крычу — Азавіся! — Кладзе рукі мне на грудзі: — Што з табою? — Страшна лісаў. — Супакойся, гэта людзі (Касмічны сон) Болей »


Розум

Рудольф Слобада

Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны. Гэты раман быў перакладзены на балгарскую, польскую, чэшскую, расейскую, славенскую і сербску... Болей »


Пацюпа Юр, Рой

Рой

тэксты і інтэрпрэтацыі

Пацюпа Юр

У 2023 годзе аўтар быў уганараваны Літаратурнай прэміяй Міхася Стральцова, узнагарода ўвасобілася ў гэтую кнігу. Кніга змяшчае амаль поўны збор паэтычных тэкстаў Юра Пацюпы, куды ўвайшлі раней друкаваныя зборнікі "Ноч" і "Сабака", а таксама намеркаваныя — "Сад" і "Рута". Многія вершы публікуюцца ўпершыню. Другую частку зборніка склалі выбраныя літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ, напісаныя на працягу трыццаці гадоў. Усе тэксты прагледжаныя... Болей »


pdf
Сямашка Віктар, Ромб

Ромб

Сямашка Віктар

У сваёй чацьвертай па ліку кнізе паэта-авангардыста Віктар Сямашка ва ўласьцівай яму манеры аналізуе ды інтэрпрэтуе рэчаіснасьць і ўласнае жыцьцё з дапамогай інструмэнтаў прыродазнаўства, этнаграфіі, астраноміі, сацыялёгіі ды іншых дысцыплінаў. Шэсьць прадстаўленых цыкляў напісаныя цягам 2012 – 2014 гг. і канцэптуальна перагукваюцца між сабой. Цыклі можна ўмоўна падзяліць на дзьве тройкі (альбо “звышцыклі”) аналягічна з чаргаваньнем тро... Болей »


Аксак Валянціна, Ружоўніца

Ружоўніца

Вершы

Аксак Валянціна

Гэта пятая паэтычная кніжка Валянціны Аксак. Як і папярэднія — “Цьвінтар”, “Капліца”, “Антычны дождж” і “Віно з Каліфорніі” — “Ружоўніца” напоўненая тонкімі адценьнямі далікатных чалавечых пачуцьцяў. Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога стан — душэўную гармонію. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Рунець, красаваць, налівацца

Рунець, красаваць, налівацца

лірыка

Барадулін Рыгор

«Рунець, красаваць, налівацца!» Такім народным выразам у нас, у Беларусі, люструецца пара, калі расце і выспявае жыта. Рунець, красаваць, налівацца! — гэтыя словы стасуюцца і да маладосці нашай зямлі, нашай паэзіі, і да несмяротнасці і трываласці нашай вялікай справы. I гэтак жа, як гаворыць сейбіт, кідаючы ў цёплую раллю зярняты, хочацца пажадаць маладому сучасніку: «Рунець, красаваць, налівацца!» Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Барадулін Рыгор, Руны Перуновы

Руны Перуновы

Выбраныя творы

Барадулін Рыгор

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць м... Болей »


Рунь

Рунь

Зборнік вершаў

Толькі што прагучэлі ўрачыстыя фанфары, аб'явіўшыя свету, што беларускі народ святкуе слаўны юбілей — 40-годдзе сваёй дзяржаўнасці, як рэха гэтых хвалюючых гукаў адбілася ад магутных вяршынь Белавежы і трапяткім подыхам пакацілася па нашай ніве. І маем „Рунь”. Як скромны падарунак вялікаму святу прыносяць свае вершы члены беларускага літаратурнага аб'яднання. Гэта першая кніжка нашых паэтаў, і аддаем яе чытачам з вялікім хваляваннем. Ал... Болей »


pdf
Каханоўскі Генадзь, Каханоўскі Аляксандр, Руплівец нашай старасветчыны

Руплівец нашай старасветчыны

Яўстах Тышкевіч

Каханоўскі Генадзь, Каханоўскі Аляксандр

Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я.П.Тышкевіча (1814-1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей – багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Камінская Зараслава, Русалкі клічуць

Русалкі клічуць

Камінская Зараслава

Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Змагальны шэпт начнога жаху? Ці голас са старых казак, які абуджае уікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перарадзіцца русалкай? Гэта кніга не толькі пра Алену Кіш, адзіную, хто прадстаўляе ў свеце наіўнае мастацтва Беларусі, але і пра тое, што адбываецца, калі русакі клічуць. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270] [271] [272] [273] [274] [275] [276] [277]   Наступная   Апошняя