Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу. Болей »
Нікалаус Ленау (1802 - 1850) - нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла ўвасабленне эстэтыка плыні "бідэрмаер", якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці. Болей »
Біяграфічная аповесьць “Выбраныя Богам” пра унікальнага навукоўца, які саматугам прабіў сабе дарогу да неабсяжных вяршыняў навукі, зьяўляецца нетыповым прыкладам жыццёвага подзвігу таленавітага сына беларускай зямлі. Падобныя да яго “Ламаносавы” здараліся і сярод іншых народаў. Аднак трэба ўпэўнена сказаць: у іх былі лепшыя умовы — свая родная дзяржава. Акадэмік касманаўтыкі др. Кіт (герой нашай аповесьці) быў пазбаўлены не толькі сямей... Болей »
Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў. Болей »
Уладыслаў Шленгель (1912 або 1914 - 1943) - польскі паэт, публіцыст, сатырык габрэйскага паходжання. Да пачатку Другой сусветнай вайны быў вядомы як аўтар шэрагу папулярных песень, якія пісаў для варшаўскіх тэатраў-кабарэ. дзе і сам выступаў як эстрадны артыст. Яго вершы перыяду Халакосту сталі каштоўнай хронікай жыцця габрэяў варшаўскага гета, падчас паўстання ў якім паэт быў забіты. Болей »
Паўль Цэлан (1920–1970) – адзін з самых значных і ўплывовых нямецкамоўных паэтаў ХХ стагоддзя габрэйскага паходжання. Яго вытанчаная паэзія напоўненая рэфлексіяй над магчымасцямі мовы і камунікацыі ва ўмовах пасляваеннага часу і перажывання досведу Халакосту. Кнігу выбраных вершаў Паўля Цэлана склалі творы з яго пяці прыжыццёвых кніг. Болей »
Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі,... Болей »
Змітрок Бядуля (сапр. Шмур Плаўнік) (1886 - 1941) - класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў. Болей »
Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя працы" прадстаўлены найбольш цікавыя і значныя даследаванні гісторыка. Сярод іх варта вылучыць даследаванне культурных працэсаў, в... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай (нар. 1945) склалі лепшыя вершы, гістарычныя раманы і аповесці. Семдзесят шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »