Чарнякевіч Андрэй, Чужы сярод чужых

Чужы сярод чужых

Павел Аляксюк і беларускія "паланафілы"

Чарнякевіч Андрэй

У новай кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага на цыянальнага руху першай трэці XX ст. Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых дакументальных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам-гісторыкам, так і самаму шырокаму колу чытачоў. Болей »


pdf
Бараноўскі Алесь, Чуйнае акно

Чуйнае акно

вершы

Бараноўскі Алесь

Дзякуй Богу, не перасыхае крыніца роднай мовы. Яе жывіць новая плынь маладых творцаў з розных куткоў нашай Беларусі. У гэтым вы пераканаецеся, калі прачытаеце вершы Алеся Бараноўскага. Ён парадуе вас мілагучнасцю паэтычнага радка, шчырасцю пачуцця і празрыстасцю мастацкага вобраза. Болей »


Мурзёнак Пётра, Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу

Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу

Мурзёнак Пётра

Шаноўныя чытачы! Беларусы маюць чым ганарыцца. У нашай краіне жывуць прыгожыя, таленавітыя і працавітыя людзі, тут прыгожая прырода і шчодрая зямля. Кніга «Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу» — гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х-ХІХ стст.), блізкага мінулага (XX ст.) і сённяшняга дня Белар... Болей »


Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь

Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін

“Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь“ — афіцыйны даведнік аб стане рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення відаў фауны і флоры Беларусі. У ёй прыводзяцца даныя аб стане арэала, колькасці, біялогіі, а таксама аб прынятых і неабходных мерах аховы 182 відаў жывёл і 214 відаў раслін. Болей »


Станкевіч Юры, Шал

Шал

Тэксты

Станкевіч Юры

У зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы. Болей »


pdf
epub
Законнікаў Сяргей, Шалёная куля

Шалёная куля

вершы пяці гадоў

Законнікаў Сяргей

Новая кніга Сяргея Законнікава «Шалёная Куля» перадае пачуцці чалавека, які жыве ў дынамічным і трывожным XXI стагоддзі. Аўтар абвострана адчувае еднасць не толькі з роднай Беларуссю, са сваім народам, чыёй будучыняй шчыра, па-сыноўску заклапочаны, але і з вялікім светам. Усё, што закранае яго сэрца дома і ў вандроўках па планеце, прыходзіць у паэзііо. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі. Болей »


Баярын Міхась, Шалёны вертаградар

Шалёны вертаградар

Вянок на магілу Ёзэфа Кнэхта

Баярын Міхась

"Нарадаіўся — жыві, аглядай суседнія вёскі, / Пералічвай пясок на дарогах, пяску тут — горы, / Недакуркі, абгорткі гумак, луску бананаў, / Можаш стварыць цыгарэтных калекцыю пачак. // Адзін хадзі ў сыне па пустэльных вулках, / Плыві з дворыка ў двор падводнаму згодна тору, / Часам сумнеўна, што пад табой, вада ці суша? / Сядзі на аржавых парэнчах і вывучай прастору." (М. Баярын) Болей »


pdf
Катлярчук Андрэй, Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў, Выданьне другое, папраўленае і дапоўненае.

Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў

Катлярчук Андрэй

Кніга апісвае гісторыю беларуска-швэдзкіх дачыненьняў зь Сярэднявечча і па сёньняшні дзень. Шырака асьвятляюцца пытаньні, якія дагэтуль не атрымалі належнага разгляду - швэдзкага куль-турнага ўплыву на старажытнае Полацкае княства, характару гаспадарчай дзейнасьці вікінгаў на беларускіх земляху старажытнасьці, падзеяў Вялікай Паўночнай вайны на тэрыторыі нашай краіны. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай роднай зямлі. <br /><b... Болей »


Паўлава Вольга, Шклоўскія страсці

Шклоўскія страсці

Паўлава Вольга

У творчасці Вольгі Паўлавай пераважае тэма сацыяльнай неабароненасці чалавека ва ўмовах дзяржаўнага дыктату. Любіць, шкадуе людзей, а яшчэ больш — усё жывое, што існуе вакол іх, — за бездапаможнасць, неабароненасць перад праявамі чалавечай агрэсіі. Болей »


pdf
Ляхоўскі Уладзімір, Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)

Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай ...

Навуковае выданне

Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарычных падзей, звязаных з глабальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўлення беларускага школьніцт... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270] [271] [272] [273] [274] [275] [276] [277]   Наступная   Апошняя