Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012
Выдавец: Логвінаў
Выдавецкая сэрыя: Кнігарня Наша Ніва
Памеры: 362 с.
ISBN: 978-985-6991-81-6
Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Сяргей Шапран
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраінцам.
Беларускія аўтары: Шапран Сяргей
Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў
Выдавецкія сэрыі: Кнігарня Наша Ніва
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Гэта друтая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратур-ных анекдотаў Галоўныя героі тут — асобы, якія не маюць патрэ6ы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова — пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных анекдотаў, якія, маючы багатую на падзеі і імёны гісторыю, з’яўляюцца нефармальным летапісам жыцця. Болей »
Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна. Што ж тычыцца яго паэтычных кніг, то, мусіць, апошняя – «У ката́ Мірона чорная карона», укладзеная паэткай Аксанай Спрынчан і выд... Болей »
Новая кніга Сяргея Шапрана, журналіста і даследчыка беларускай літаратуры, біёграфа Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Учадзіміра Някляева, — першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых беларускіх літаратараў, а таксама дзеячаў культуры і палітыкі, сярод якіх С. Алексіевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Быкаў... Болей »
Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Болей »
Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каве... Болей »
Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў. Ня гледзячы на тое, што незадоўга да сьмерці пабачыла сьвет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава “ Доўгая дарога дадому”, цалкам б... Болей »