Месца выхаду: Мінск — Гародня
Дата выхаду: 2009
Рэдактар: навуковы рэд. Тычына Міхась
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская Бібліятэка. Людзі Беларусі
Памеры: 774с., [20] с.: іл.
ISBN: 978-83-61617-84-6
Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Літаратуразнаўства; Мэмуары
Copyright © 2009 by Шапран Сяргей, МГА ЗБС Бацькаўшчына, Гарадзенская Бібліятэка, Мацур Г. - вокладка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3169]; EEDC — [3200]
Дадатковая даведка: Выдаўцы выказваюць падзяку Ірэне Калядзе-Смірновай, кіраўніку дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША), Калегіуму Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езёраньскага, ураду горада Вроцлаў, а таксама Арсену Лісу, Генадзю Пляшко, Аляксандру Фядуту, Вячку Целешу за дапамогу ў выданні кнігі.
Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам «Новый мир» ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, У. Някляева, З. Пазьняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева). Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню.
Беларускія аўтары: Шапран Сяргей
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Бацькаўшчыны
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор
Гэта друтая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратур-ных анекдотаў Галоўныя героі тут — асобы, якія не маюць патрэ6ы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова — пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных анекдотаў, якія, маючы багатую на падзеі і імёны гісторыю, з’яўляюцца нефармальным летапісам жыцця. Болей »
Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна. Што ж тычыцца яго паэтычных кніг, то, мусіць, апошняя – «У ката́ Мірона чорная карона», укладзеная паэткай Аксанай Спрынчан і выд... Болей »
Новая кніга Сяргея Шапрана, журналіста і даследчыка беларускай літаратуры, біёграфа Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Учадзіміра Някляева, — першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых беларускіх літаратараў, а таксама дзеячаў культуры і палітыкі, сярод якіх С. Алексіевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Быкаў... Болей »
Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Болей »
Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласн... Болей »
Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў. Ня гледзячы на тое, што незадоўга да сьмерці пабачыла сьвет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава “ Доўгая дарога дадому”, цалкам б... Болей »