Дэбіш Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Дэбіш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Дэбіш Васіль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Васіль Дэбіш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Канановіч Ігар

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1983 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Ігар Канановіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Шапран Сяргей, Рыгор Барадулін з чорным катом і без

Рыгор Барадулін з чорным катом і без

Эсэ

Шапран Сяргей

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура

Copyright © 2023 by Сяргей Шапран; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Шапран Сяргей, Рыгор Барадулін з чорным катом і без. Эсэ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 220-224 с.

Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна. Што ж тычыцца яго паэтычных кніг, то, мусіць, апошняя – «У ката́ Мірона чорная карона», укладзеная паэткай Аксанай Спрынчан і выдадзеная «Кнігазборам». Кніга са сваёй таямнічай гісторыяй, пра якую, зрэшты, наўрад ці хто ведае хоць бы таму, што сам паэт маўчаў пра гэта. Кажуць: «Без кота и жизнь не та». Так было і ў Рыгора Барадуліна. Ён згадваў, што калі быў яшчэ хлопчыкам, дык у яго быў кот Мірон. І хоць маленькаму Рыгору хацелася сабаку, але ўсё жыццё ў яго былі каты́, прычым вулічныя. Так, аднаго ў сметніцы знайшлі, ён пражыў шэсць гадоў, пакуль не патрапіў пад машыну. Потым была рыжая котка з адпаведнай мянушкай – Рыжуля. Яе каціны век доўжыўся без двух месяцаў дваццаць адзін год. (Фрагмент)

Беларускія аўтары: Шапран Сяргей

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Рыгор Барадулін з чорным катом і без. Эсэ

Варта пазнаёміцца:

Шапран Сяргей, Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот, Кніга 2-я

Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот

Шапран Сяргей

Гэта друтая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратур-ных анекдотаў Галоўныя героі тут — асобы, якія не маюць патрэ6ы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова — пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных анекдотаў, якія, маючы багатую на падзеі і імёны гісторыю, з’яўляюцца нефармальным летапісам жыцця. Болей »


Шапран Сяргей, Беларускі гістарычны анекдот

Беларускі гістарычны анекдот

Шапран Сяргей

Новая кніга Сяргея Шапрана, журналіста і даследчыка беларускай літаратуры, біёграфа Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Учадзіміра Някляева, — першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых беларускіх літаратараў, а таксама дзеячаў культуры і палітыкі, сярод якіх С. Алексіевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Быкаў... Болей »


Шапран Сяргей, У пошуках сэнсу

У пошуках сэнсу

інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч

Шапран Сяргей

Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі. Болей »


Шапран Сяргей, Тры мяхі дзядзькі Рыгора

Тры мяхі дзядзькі Рыгора

альбо Самнасам з Барадуліным

Шапран Сяргей

Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласн... Болей »


pdf
Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 2

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каве... Болей »


pdf
Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 1

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў. Ня гледзячы на тое, што незадоўга да сьмерці пабачыла сьвет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава “ Доўгая дарога дадому”, цалкам б... Болей »