Шапран Сяргей

Сяргей Шапран

Журналіст, філолаг, даследчык літаратуры.

Нарадзіўся 11 лютага 1968 года ў Рызе (Латвія). Скончыў філалагічны факультэт (аддзяленне рускай мовы і літаратуры) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1992). Яшчэ падчас вучобы пачаў займацца журналістыкай, любімы жанр — інтэрв’ю. Друкаваўся ў перыядычных выданнях: «Советская молодёжь», «Час», “Суббота” (Рыга); “Знамя юности”, “Имя”, “Белорусская деловая газета”, “Новы Час”, у часопісах “Дзеяслоў”, “Абажур” і іншых.

У апошнія гады займаецца даследаваннямі жыцця і творчасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, а таксама Уладзіміра Някляева.

Атрымаў дыплом Саюза тэатральных дзеячаў (2000), прэмію “За ўнёсак у развіццё беларускай рок-музыкі” (2007). Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча за даследаванне “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах” (2011).

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў

 

Шапран Сяргей :: Publications

epub
Шапран Сяргей, Рыгор Барадулін з чорным катом і без

Рыгор Барадулін з чорным катом і без

Эсэ

Шапран Сяргей

Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна. Што ж тычыцца яго паэтычных кніг, то, мусіць, апошняя – «У ката́ Мірона чорная карона», укладзеная паэткай Аксанай Спрынчан і выд... More »


Шапран Сяргей, Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот, Кніга 2-я

Беларускі гістарычны і літаратурны анекдот

Шапран Сяргей

Гэта друтая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратур-ных анекдотаў Галоўныя героі тут — асобы, якія не маюць патрэ6ы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова — пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных анекдотаў, якія, маючы багатую на падзеі і імёны гісторыю, з’яўляюцца нефармальным летапісам жыцця. More »


Шапран Сяргей, Беларускі гістарычны анекдот

Беларускі гістарычны анекдот

Шапран Сяргей

Новая кніга Сяргея Шапрана, журналіста і даследчыка беларускай літаратуры, біёграфа Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Учадзіміра Някляева, — першае выданне ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых беларускіх літаратараў, а таксама дзеячаў культуры і палітыкі, сярод якіх С. Алексіевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Быкаў... More »


pdf
Шапран Сяргей, У пошуках сэнсу

У пошуках сэнсу

інтэрв'ю і дыялогі са Святланай Алексіевіч

Шапран Сяргей

Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя — маленькага чалавека Чырвонай утопіі - і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя і выходзіць да юбілею першага беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі. More »


Шапран Сяргей, Някляеў

Някляеў

Незавершаная аўтабіяграфія

Шапран Сяргей

Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: “Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт…”. Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі. Размова пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка пісаў: “Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт”. А Рыгор Бар... More »


Шапран Сяргей, Тры мяхі дзядзькі Рыгора

Тры мяхі дзядзькі Рыгора

альбо Самнасам з Барадуліным

Шапран Сяргей

Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласн... More »


pdf
Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 2

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каве... More »


pdf
Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 1

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Novelist Vasil Bukau is often referred to as “Belarus’ conscience” because of his civic and human position, his uncompromising, truthful and realistic works. After he died in 2003, people felt orphaned and many sought to find out more about the writer who had been a guide in life for several generations. Although Bukau published his biography, The Long Way Home, shortly before his death, Belarusians still want to know more about him. I... More »»


pdf
Дзеяслоў, 125

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

125

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »


pdf
Дзеяслоў, 123

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

123

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »


First   Previous   [1-5]   Next   Last