Вешторт Алена

Вешторт Алена

Нарадзілася ў мястэчку Шарашова ў сям'і настаўнікаў. Скончыла МДМУ. Жыве і працуе стаматолагам у Менску. Мае двух дзяцей.Любіць вандраваць па Беларусі. Цікавіцца мастацтвам. Публікавалася у "Літаратурнай Беларусі" і часопісе "Дзеяслоў". У 2023 годзе выйшла кніга прозы "Жамяра".

 

Вешторт Алена :: Выданьні

pdf
Вешторт Алена, Плывунец

Плывунец

апавяданне

Вешторт Алена

Праз пару дзён яна злавіла сябе на думцы, што не можа дакладна ўявіць ягонага твару. Якога колеру былі яго вочы? Нос прамы ці кірпаты? Падбароддзе выдавалася, ці ёй так падалося? Гэта была нейкая бессардэчная і ўадначас ненаўмысная няўвага да ягонай асобы. Прычым, з таго самага моманту, калі з валізай у руцэ і цяжкім заплечнікам за спінай акінула позіркам прывакзальны сквер у пошуках лаўкі. (фрагмент) Болей »


Вешторт Алена, Жамяра

Жамяра

жаночыя гісторыі

Вешторт Алена

Пра што думаюць сучасныя жанчыны? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў зборніку навел «Жамяра»... Такім чынам, дзейныя асобы — насякомыя — заяўлены. Застаецца дазнацца пра выканаўцаў. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (174) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (174) 2021

— …Гэта была ўжо трэцяя пошта, абрабаваная за апошні месяц. І зноў абсалютна цэлыя замкі, неразбітыя вокны і аніякіх слядоў узлому. Быццам нячысцік які пагаспадарыў. Тым не менш,праца ёсць праца. Эксперты пачалі здымаць адбіткі пальцаў з дзвярных ручак, сейфа, шуфлядак. Калегі разышліся апытваць работнікаў пошты, а я па новай пайшоў блукаць па памяшканні.Ад уваходных дзвярэй праз калідор у адзін пакойчык, потым у другі, трэці і да сейфа... Болей »