Кнігарня Наша Ніва

Кнігарня Наша Ніва


Сэрыю “Кнігарня Наша Ніва” складаюць кнігі, якія ня могуць зьявіцца ў дзяржаўных выдавецтвах. Прыярытэтнымі пазыцыямі для нас зьяўляюцца паліталёгія, гісторыя, публіцыстыка, літаратуразнаўства, філязофія – тыя галіны гуманітарнае веды, у якіх ствараецца альтэрнатыўнае разуменьне разьвіцьця беларускага грамадзтва. Мы бачым як надзённую патрэбу выдаваць празаічныя і паэтычныя творы, дзіцячую літаратуру тых аўтараў, што ня ўпісваюцца ў жорсткія рамкі праўладнай ідэалёгіі. Мы хочам па-новаму прадставіць творы беларускай клясыкі, вылегчанай і перанітаванай цяперашнім ідэалягічным дыскурсам.

Мы стварылі эфектыўную сетку незалежнага распаўсюду выданьняў.

Кнігарня “Наша Ніва” – выдавецкі праект найстарэйшай беларускай газэты “Наша Ніва”. Яна і сёньня, як і сто гадоў таму, — увасабленьне незалежнага беларускага грамадзтва, якое змагаецца за свае нацыянальныя, культурныя і чалавечыя правы.

Андрэй Хадановіч. «Сто лі100ў на tut.by»
Андрэй Хадановіч. «Бэрлібры»
Пётра Рудкоўскі. «Паўстаньне Беларусі»
Андрэй Дынько, Андрэй Скурко. «Беларусь за дзесяць падарожжаў»
«Жанчыны выходзяць з-пад кантролю». Беларускае жаночае апавяданьне
Сямён Печанко. «У Беларускім войску»
«Застаемся!». Сакавік 2006: прыватнае і агульнае»
Наталка Бабіна. «Крыві не павідна быць відна»
Наталка Бабіна. «Рыбін горад»
Алесь Кудрыцкі. «Суд на Каляды»
«Бабілёнская бібліятэка». Замежная літаратура ў перакладах «Нашай Нівы»
«Найясьнейшая Рэч Паспалітая». Цывілізацыя. Культура. Рэлігія. Палітыка. Авантура. Героіка. Успамін
Віталь Тарас. Звыклае зло.
«Паветраны шар». Беларускае мужчынскае апавяданьне
Павал Севярынец. Лісты зь лесу
Павал Севярынец. Люблю Беларусь
«Вясна народу». Эсэістыка НН. 1991 — 2007
Пётр Краўчанка. «Беларусь на ростанях: нататкі дыпламата і палітыка»
Валянцін Тарас. «На высьпе ўспамінаў»
Ева Вежнавец. «Шлях дробнай сволачы»
Франц Сіўко. «Дзень Бубна»
Артур Клінаў. «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца»
Лёлік Ушкін. «Левым вокам»
Марыя Вайцяшонак “Серпень”
Васіль Быкаў. «Пахаджане»
Васіль Быкаў. «Сьцяна»
Павал Касьцюкевіч. «Душпастарскія спатканьні для дачнікаў»
Алесь Белы. «Наша страва»
Анджэй Суліма Камінскі. «Рэспубліка супраць аўтакратыі: Рэч Паспалітая і Расія, 1686—1697»
Алесь Кудрыцкі. «Прыгоды Капітана Танакі»
Сяргей Астравец. «Каты Ёзафа Ратцынгера»
Уладзімер Арлоў “Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся”

Кнігарня Наша Ніва :: Выданьні

Шапран Сяргей, Тры мяхі дзядзькі Рыгора

Тры мяхі дзядзькі Рыгора

альбо Самнасам з Барадуліным

Шапран Сяргей

Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласн... Болей »


pdf
Аркуш Алесь, Козік Барыс, Брызгалаўка

Брызгалаўка

Жодзінскія аповеды, успаміны і вершы

Аркуш Алесь, Козік Барыс

Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя ко... Болей »


pdf
Казько Віктар, Бунт незапатрабаванага праху

Бунт незапатрабаванага праху

Раман

Казько Віктар

Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцей, якія перапаўняюць яе. I ён, здаецца, знаходзіцца куды бліжэй да ісціны ў разуменні сучаснай чалавечай сітуацыі, у якой мы ўсе апынуліся па сваёй і не па сваёй волі і віне. На мяжы тысячагоддзяў "парвалася сувязь часоў", чалавек і чалавецтва трапіла ў пастку сваіх... Болей »


Капусьцінскі Рышард, Імпэратар. Падарожжы з Герадотам

Імпэратар. Падарожжы з Герадотам

Выбраныя творы

Капусьцінскі Рышард

Рышард Капусьцінскі (1932-2007) - легенда польскай журналістыкі. Сусьветна вядомы рэпарцёр, пісьменьнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуцьцем падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сьведкам дзясяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнаваньня імпэрыяў і зьяўленьня новых дзяржаваў. Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцьця (1976), Футбольная вайна (1978), і інш.; і паэтычкых збо... Болей »


pdf
Астравец Сяргей, Каты Ёзафа Ратцынгера

Каты Ёзафа Ратцынгера

Апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні

Астравец Сяргей

Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай аднолькава, кожны па-свойму. Тыя надрукаваныя на машынцы апавяданьні засталіся ў іншых кнігах. Цяперашнія я пісаў, зразумела, на кампута... Болей »


pdf
Кудрыцкі Алесь, Прыгоды Капітана Танакі

Прыгоды Капітана Танакі

Вершы

Кудрыцкі Алесь

Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі. Болей »


pdf
Вайцяшонак Марыя, Серпень

Серпень

Вайцяшонак Марыя

Вершы — новая форма ў творчасці знанай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой. Болей »


pdf
Арлоў Уладзімер, Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

Вершы

Арлоў Уладзімер

“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”. Болей »


pdf
Ліс Арсень, Gloria victis!

Gloria victis!

Збор твораў

Ліс Арсень

У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria victis!" – кніга таксама і пра мастакоў ды беларускую літаратуру ў Польшчы. У прыватнасці, чытач можа знайсці тут артыкулы аб лёсах Мак... Болей »


pdf
Хадановіч Андрэй, Бэрлібры

Бэрлібры

Гісторыя ў чатырох фільмах

Хадановіч Андрэй

Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць удзячнасьць свайму калегу па жывым дзёньніку _kum_, без дапамогі якога гэта кніжка зьявілася б значна пазьней, а таксама бэрлінскаму “Л... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя