Кнігарня Наша Ніва

Кнігарня Наша Ніва


Сэрыю “Кнігарня Наша Ніва” складаюць кнігі, якія ня могуць зьявіцца ў дзяржаўных выдавецтвах. Прыярытэтнымі пазыцыямі для нас зьяўляюцца паліталёгія, гісторыя, публіцыстыка, літаратуразнаўства, філязофія – тыя галіны гуманітарнае веды, у якіх ствараецца альтэрнатыўнае разуменьне разьвіцьця беларускага грамадзтва. Мы бачым як надзённую патрэбу выдаваць празаічныя і паэтычныя творы, дзіцячую літаратуру тых аўтараў, што ня ўпісваюцца ў жорсткія рамкі праўладнай ідэалёгіі. Мы хочам па-новаму прадставіць творы беларускай клясыкі, вылегчанай і перанітаванай цяперашнім ідэалягічным дыскурсам.

Мы стварылі эфектыўную сетку незалежнага распаўсюду выданьняў.

Кнігарня “Наша Ніва” – выдавецкі праект найстарэйшай беларускай газэты “Наша Ніва”. Яна і сёньня, як і сто гадоў таму, — увасабленьне незалежнага беларускага грамадзтва, якое змагаецца за свае нацыянальныя, культурныя і чалавечыя правы.

Андрэй Хадановіч. «Сто лі100ў на tut.by»
Андрэй Хадановіч. «Бэрлібры»
Пётра Рудкоўскі. «Паўстаньне Беларусі»
Андрэй Дынько, Андрэй Скурко. «Беларусь за дзесяць падарожжаў»
«Жанчыны выходзяць з-пад кантролю». Беларускае жаночае апавяданьне
Сямён Печанко. «У Беларускім войску»
«Застаемся!». Сакавік 2006: прыватнае і агульнае»
Наталка Бабіна. «Крыві не павідна быць відна»
Наталка Бабіна. «Рыбін горад»
Алесь Кудрыцкі. «Суд на Каляды»
«Бабілёнская бібліятэка». Замежная літаратура ў перакладах «Нашай Нівы»
«Найясьнейшая Рэч Паспалітая». Цывілізацыя. Культура. Рэлігія. Палітыка. Авантура. Героіка. Успамін
Віталь Тарас. Звыклае зло.
«Паветраны шар». Беларускае мужчынскае апавяданьне
Павал Севярынец. Лісты зь лесу
Павал Севярынец. Люблю Беларусь
«Вясна народу». Эсэістыка НН. 1991 — 2007
Пётр Краўчанка. «Беларусь на ростанях: нататкі дыпламата і палітыка»
Валянцін Тарас. «На высьпе ўспамінаў»
Ева Вежнавец. «Шлях дробнай сволачы»
Франц Сіўко. «Дзень Бубна»
Артур Клінаў. «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца»
Лёлік Ушкін. «Левым вокам»
Марыя Вайцяшонак “Серпень”
Васіль Быкаў. «Пахаджане»
Васіль Быкаў. «Сьцяна»
Павал Касьцюкевіч. «Душпастарскія спатканьні для дачнікаў»
Алесь Белы. «Наша страва»
Анджэй Суліма Камінскі. «Рэспубліка супраць аўтакратыі: Рэч Паспалітая і Расія, 1686—1697»
Алесь Кудрыцкі. «Прыгоды Капітана Танакі»
Сяргей Астравец. «Каты Ёзафа Ратцынгера»
Уладзімер Арлоў “Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся”

Кнігарня Наша Ніва :: Выданьні

pdf
Сіўко Франц, Дзень бубна

Дзень бубна

првыпавесьці

Сіўко Франц

Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- стар... Болей »


pdf
Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

У канцы 20-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ўсім было зразумела, што з беларускім рухам варта лічыцца. І выбудоўваць сваю палітыку з аглядкай на шматлікія беларускія асяродкі. А каб гэта рабіць, трэба было мець добрае ўяўленьне аб Беларусі. Гэтага якраз і бракавала. Таму ў 1928 г. у Варшаве выйшла кніга "Кароткі нарыс беларускага пытаньня", прызначаная для службовага карыстаньня агентамі польскіх спэцслужбаў. Так склалася, што гэта кніга з... Болей »


pdf
Севярынец Павал, Люблю Беларусь

Люблю Беларусь

Севярынец Павал

Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магу... Болей »


pdf
Белы Алесь, Наша страва

Наша страва

сапраўдная беларуская кухня

Белы Алесь

Кніга аўтарства вядомага апалягета “ліцьвінскага руху” Алеся Белага сікріаваная перадусім для адраджэньня традыцыйных страваў, якія дзе-нідзе яшчэ перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне. Кожная з прапанаваных страваў вядома заслугоўвае на асобную кнігу. Аднак гэта першая спроба вярнуць да жыцьця традыцыйныя стравы продкаў і яна можа стаць сапраўдным “піянерам” адраджэньня традыцыйнай кухні Беларусі. Ня толькі рэцэпты, але і гісторыя зьяў... Болей »


pdf
Камінскі Анджэй Суліма, Рэспубліка супраць аўтакратыі

Рэспубліка супраць аўтакратыі

Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах

Камінскі Анджэй Суліма

Кніга гісторыка Анджэя Сулімы Камінскага апавядае пра перыяд зацішша, калі нічога не мянялася на ўсходзе Еўропы. Але то было зацішша перад бурай, калі адны бяздарна гублялі шанцы, а другія паслядоўна рыхтавалі змену ў балансе сілаў. Прафесар Джорджтаўнскага універсітэту Суліма-Камінскі — адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Ягоная кніга бліскуча тлумачыць механізм функцыянавання дзяржавы палякаў, беларуса... Болей »


pdf
Бабілёнская бібліятэка

Бабілёнская бібліятэка

Замежная літаратура ў перакладах "Нашай Нівы"

Стваральнікі бацькі «Нашай Нівы» пачыналі спра ву выданьня першае легальнае беларускае газэты ў неймаверна цяжкіх варунках. Тым ня менш, яны добра ўсьведамлялі, што без суаднясеньня адроджанага дру каванага беларускага слова з досьведам іншых культу раў усе высілкі пойдуць намарна. Таму друкаваньне пе ракладаў на старонках наагул невялікага сваімі паме рамі тыднёвіка паступова зрабілася добрай традыцыяй, дзякуючы якой яго чытачамі рабіл... Болей »


Дынько Андрэй, Скурко Андрэй, Беларусь за 10 падарожжаў

Беларусь за 10 падарожжаў

Дынько Андрэй, Скурко Андрэй

Аўтары аб’ехалі Беларусь па яе межах, з заходамі ў Расею і Польшчу, наведалі малыя радзімы адметных асобаў сучаснай Беларусі і свае ўражаньні выклалі ў дзесяці нарысах. Кніга чытаецца на адным дыханьні і патрабуе працягу: падобную Беларусь мы бачым кожны дзень, але пра такую Беларусь мы яшчэ не чыталі. Адно хіба – хацелася б больш ілюстрацыяў, але аўтары маюць на гэта адказ: «гэта ня кніга-шпаргалка, а кніга-падказка». Так, лепш адзін р... Болей »


Краўчанка Пятро, Беларусь на ростанях

Беларусь на ростанях

нататкі дыпламата і палітыка

Краўчанка Пятро

Кніга Пятра Краўчанкі, першага міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Усе галоўныя падзеі найноўшай беларускай гісторыі апісаныя непасрэдным яе ўдзельнікам. Болей »


Вясна народу

Вясна народу

Эсэістыка 1991—2007

Зборнік эсэ, друкаваных у газэце «Наша Ніва» у 1991 — 2007 гадах, выяўляе разьвіцьцё нацыятворчай ідэі ад Сяргея Дубаўца да Андрэя Баранава. Болей »


pdf
Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае. Да ўсяго, як выявіліся, яго, феномену, вызначальныя рысы не зьвязаныя (за рэдкім выняткам) са звыклым наборам фірмовых складнікаў у м... Болей »