![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2007
Выдавец: І. П. Логвінаў
Выдавецкая сэрыя: Кнігарня Наша Ніва
Памеры: 270 с., 21 см
ISBN: 978-985-6800-46-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Стваральнікібацькі «Нашай Нівы» пачыналі справу выданьня першае легальнае беларускае газэты ў неймаверна цяжкіх варунках. Тым ня менш, яны добра ўсьведамлялі, што без суаднясеньня адроджанага друкаванага беларускага слова з досьведам іншых культураў усе высілкі пойдуць намарна. Таму друкаваньне перакладаў на старонках наагул невялікага сваімі памерамі тыднёвіка паступова зрабілася добрай традыцыяй, дзякуючы якой яго чытачамі рабіліся шляхецкія й разначынныя інтэлектуалы. Вядома, з аб’ектыўных прычынаў перавага аддавалася публікацыі перакладаў з суседзкіх – польскай, украінскай, расейскай – літаратураў. Але мейсца знаходзілася й нават беларускім інтэрпрэтацыям твораў, што за старадаўніх часоў узьніклі ў Індыі альбо Кітаі. Для цяперашняй НН геаграфічных ці моўных абмежаваньняў, можна сказаць, няма. Ёсьць толькі неабходнасьць улічваць густы й цягу ад самавыяўленьня сучасных перакладчыкаў, якія будуюць сваё «Каралеўства Беларусь» на трывалым падмурку сусьветнае традыцыі. Дай Божа толькі маладзейшым ня збочыць з гэтага шляху. Бо перакладніцкі занятак вымагае ня толькі прыроднага таленту, але й надзвычайнай працавітасьці й самадысцыплінаванасьці, разуменьня, што мастацкі пераклад – гэта адно «пацалунак праз шыбу».