Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Астравец Сяргей, Каты Ёзафа Ратцынгера

Каты Ёзафа Ратцынгера

Апавяданьні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні

Астравец Сяргей

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Інстытут беларусістыкі

Выдавецкая сэрыя: Кнігарня Наша Ніва

Памеры: 248с.

ISBN: 978-80-86961-99-0

Катэгорыя: Гісторыя

Copyright © 2009 by Сяргей Астравец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 882.6

Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай аднолькава, кожны па-свойму. Тыя надрукаваныя на машынцы апавяданьні засталіся ў іншых кнігах. Цяперашнія я пісаў, зразумела, на кампутары або па-ранейшаму на паперы, як люблю дагэтуль. У гэты час мой хвастаты Базыль звычайна ляжаў у мяне на каленках. Яму было ня вельмі зручна, бо я мусіў працаваць. Але яму відавочна падабалася, думаю, бо ён усьведамляў, што дапамагае мне, што мы зь ім разам слова за словам выдумляем гарадзенскія апавяданьні, моўчкі. Нам было прыемна разам (Ад аўтара).

Беларускія аўтары: Астравец Сяргей

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня Наша Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Астравец Сяргей, Саргасава мора

Саргасава мора

Апавяданне

Астравец Сяргей

Вэнджаных вугроў калісьці я каштаваў. Аднойчы ў маленстве. Ніштаватыя. Але, мабыць, не нёманскія. Калі я нарадзіўся, летувісы паспелі збудаваць на рацэ Ковенскую ГЭС, і яна ўжо дала ток. Слупы з дратамі крочылі нават на хутары. Ім электрычнасць, вяршкі, нам — страты. Нованароджаныя вугры не змаглі звычайным шляхам латва трапіць дахаты, дзе гадаваліся іхнія бацькі, з Саргасава мора. Дзверы былі замураваныя. Там, дзе ніколі не было дзвярэ... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Headache

Headache

Апавяданне

Астравец Сяргей

Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Рэпарцёр у горадзе

Рэпарцёр у горадзе

Апавяданне

Астравец Сяргей

Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюле­тэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю ск... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Губерня

Губерня

Апавяданне

Астравец Сяргей

Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся здолу захоплена, хоць не вельмі згуртавана. Спявак выняў інструмент з падарожнага футарала, нетаропка спраўдзіў гучанне. «А зараз ... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Рэпрадукцыя Брэйгеля

Рэпрадукцыя Брэйгеля

Апавяданне

Астравец Сяргей

Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць, расплюхваюць віно п’янюгі. Круглагрудыя фламандкі з глякаў падліваюць чырвонага або бурштыннага — у шклянкі, куфлі. Сонца залаціцца ў ... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Райскія яблычкі

Райскія яблычкі

Апавяданне

Астравец Сяргей

Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы б... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Ёзаф Ратцынгер

Ёзаф Ратцынгер

Апавяданне

Астравец Сяргей

«Бам-бом, бам-бом, бам-бом!» — гулі званы над брукам і дахамі жылых камяніц, палацаў, храмаў і турэмнымі будынкамі. Гук ляцеў скрозь вуліцы, як у лабірынтах. Рэха адбівалася ад сцен, вокнаў, аканіц, мансардаў, дахаў і комінаў ды скакала, як мячык, сярод камяніц, рухаючыся ўлукаткі, самымі нечаканымі траекторыямі, рыкашэтам. Імя новага Папы я пачуў па польскай радыёстанцыі і пабег у касцёл. Горад апусцеў. У каменных будынках побач з касц... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Янычарская музыка

Янычарская музыка

Апавяданне

Астравец Сяргей

Дружба народаў у нас на першым месцы. Начальства ні пра што іншае думаць, бывае, не хоча. Не выйшла ў Палітбюро, у нас выйдзе. І ўсе будуць глядзець як на прыклад. Раскажу пра ўседзяржаўнае свята дружбы народаў. Статую на плошчы, ля якой мелі віраваць гапакі і лезгінкі, аздобілі стужкамі і шарыкамі, на кепку надзелі купальскі вянок, прыставіўшы пажарныя драбіны. Рыхтавалі жароўні. У паветры нібы зачыныў лунаць шашлычны пах свята. Шашлык... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Як Міцкевіча вярталі

Як Міцкевіча вярталі

Апавяданне

Астравец Сяргей

Англічан некалькі стагоддзяў турбуе шэкспіраўскае пытанне, грэкам хранічна не спіцца праз гамераўскае. А беларусы доўга пакутавалі над міцкевічаўскім. Як гэта ўраджэнец тутэйшай зямлі, сын тутэйшага шляхціца раптам мог стаць нацыянальным паэтам у літоўцаў, якія яго лічаць самым літоўскім, хаця ён быў славянінам па бацьку, габрэем па маці і не меў жмудскай крыві? І некаторыя замежнікі дагэтуль у непаразуменні. Бо прамовіў у роспачы і здз... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Мандарынавая вайна

Мандарынавая вайна

Апавяданне

Астравец Сяргей

Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю першы нумар газеты. На наступным з друкарскай машыны выпаўзае неразрэзаная стужка газетных паасобнікаў. Але мяне не было дома, калі ён зах... Болей »