![]() |
![]() |
Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаг... Болей »
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» — кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста», напісаная на матэрыялах праграм «Вострая Брама» і «Падарожжы Свабоды» на Радыё Свабода. Папярэдняя кніга падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы…» (Бібліятэка Свабоды, 2016) прынесла аўтару прэміі Аляксандра і Марыі Стагановічаў (за непрыдуманую літаратуру), Алеся Адамовіча (Беларускага ПЭН-цэнтру) і Ежы Гедройця.<br /><br /><center><iframe width="1... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Альгерд Бахарэвіч "Сабакі Эўропы" (2 месца прэміі). Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Адам Глобус "Сям'я". Кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кожны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, п... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Уладзімір Арлоў «Танца над горадам» (1 месца прэміі). Гэта кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола амат... Болей »
...Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на "спрадвечны" закон. Болей »
Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне – гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знак... Болей »
Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічна... Болей »
Запіс зроблены для перадачы “Вострая Брама” радыё Свабода/Свабодная Эўропа, 2006 г. Аўтарскі тэкст чытае Сяргей Дубавец. Вершы чытае Тацяна Сапач. Музыка Томаса Ньюмана; Фота www.budzma.org Болей »
Выдатную галерэю вобразаў знакамітых дзеячаў Бацькаўшчыны Вольга Іпатава адкрыла ў 1971 годзе аповесьцю "Прадслава", прысьвечанай Эўфрасіньні Полацкай, якая "Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока, Тым, хто імкнуўся да кнігі, сьвяціла, як зорка... Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца — сьвет нас прымаў як народ па адной палачанцы. (Д. Бічэль-Загнетава). Вольга Іпатава — прызнаны майстар гістарычнай прозы. Аўтар цыклю апавяданьняў ... Болей »