За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.
Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.
Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.
Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.
Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.
Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.
З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».
Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.
Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск
Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86
e-mail: bkniha@tut.by
Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.
Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»
Кожны значны пісьменнік раскрываецца чытачам сваёй тэмай — але не проста тэмай як субстанцыянальным адзінствам створаных герояў і падзей, а тэмай-вобразам, тэмай-інтанацыяй, тэмай-жанрам. Змененая падчас творчасці мастакоўскай воляй, яна становіцца свайго роду апазнавальным знакам аўтара: «Судьба человека» — Міхаіл Шолахаў, «Пайсці і не вярнуцца» — Васіль Быкаў… У пісьменніка Валерыя Казакова такім знакам з’яўляецца тэма чынавенства. Болей »
Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У кнізе сабраны найбольш значныя творы розных жанраў — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі, літаратуразнаўства. Фотаілюстрацыі з сямейнага а... Болей »
Гэта была вельмі яркая постаць у грамадскім жыцці Беларусі 10–20-х гадоў мінулага стагоддзя. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Казімір Сваяк (сапр. Кастусь Стэповіч) меў два пакліканні: святарскае і паэтычнае — абодва цесна спалучаліся ў ім, не пярэчачы, а дапаўняючы і ўзмацняючы адно другое. Ноша гэтых двух пакліканняў была вельмі цяжкай, патрабавала самаахвярнасці і штодзённага падзвіжніцтва. Ён працаваў, не шкадуючы ... Болей »
Гэта — самае поўнае выданне на беларускай мове твораў выдатнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста і гісторыка-краязнаўца Беларусі У. Сыракомлі (1823–1862). Чытач мае магчымасць пазнаёміцца тут з усімі асноўнымі жанрамі яго творчасці. Пяцьдзясят сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Рыгор Кобец (1900-1990) — талснавіты беларускі драматург, першы прафссійны кінасцэнарыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і кіно. У 1935 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі за вялікі ўклад у станаўленне і развіццё беларускай кінематаграфіі. Удзельнічаў у Першай сусветнай і Грамадзянскай войнах, прайшоў праз пекла ГУЛАГа. У кнігу ўвайшлі кінасцэнарыі Р. Кобеца, якія ў Беларусі ніколі не друкаваліся... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам» і «Такія сінія снягі», у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра доўгія гады свайго зняволення ў сталінскіх лагерах і пра сібірскую высылку. У кнігу ўключаны таксама публіцыстычныя артыкулы паэта, старонкі з дзённікаў і лісты да сяброў-пісьменнікаў і іншых асоб... Болей »
Выданне ўключае літаратурную спадчыну Беларусі XIІ–XVII стст. У перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца творы К. Тураўскага, І. Смаляніна, Г. Цамблака, Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Збаражскага, С. Буднага, Ф. Кміты-Чарнобыльскага, В. Цяпінскага, А. Рымшы, Л. Сапегі, І. Пацея, Л. Зізанія, Г. Пельгрымоўскага, М. К. Радзівіла Сіроткі, Ф. Еўлашоўскага, Я. Кунцэвіча, Я. К. Пашкевіча, М. Сматрыцкага, Я. В. Р... Болей »
У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы. Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларус... Болей »
Першая кніжка аўтарскай серыі «Ліцэй» напісана ў жанры лірычнай дыдактыкі — навучальна-пазнавальных лірычных эцюдаў. Удадатку міжнародныя дакументы экалагічнай стратэгіі, прыватныя прэзентацыі аўтара, ілюстрацыйны матэрыял. Болей »
Таболіч Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў в. Горна Зэльвенскага раёна Гродненскай вобл. «перад Вялікаднем». Скончыла Зэльвенскую школу, Мінскі інстытут замежных моў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Перакладае з англійскай мовы. Аўтар кніг перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу: пераклады» (2006), «Ryhor Baradulin. Ksty (пераклады)» (2006) і дапаможнікаў для студэнтаў. Рэкамендаваны ў СБП Рыгорам Барадуліным, Лявонам Барш... Болей »