Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Бядуля Змітрок, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Бядуля Змітрок

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Дуброўскі Кастусь

Выдавец: Беларускі кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Мастацкая літаратура

Памеры: 496 с. [8] с.: іл.

ISBN: 985-6824-30-3

Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1655]

Сыгнатура: IV.1.Biad

УДК: 821.161.3

Дадатковая даведка: Выдавецтва выказвае шчырую падзяку Беларускаму таварыству імя Роберта Шумана (РП) за чынны ўдзел у выданні кнігі.

У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы. Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... «Будзь сам сабою, беларус...». Уладзімір Казбярук
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вершы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Аповесці
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданні
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Публіцыстыка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Лісты
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дадатак
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Каментар
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Змест
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... выходныя дадзеныя

Варта пазнаёміцца:

epub
Бядуля Змітрок, Туга старога Міхайлы

Туга старога Міхайлы

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Шэпты... Лясныя шэпты, чаму вас не чутна? Чаму вы анямелі? Вочы пазіраюць вакол, шукаюць удалі, мо дзе высокай сцяною цямнее бор, мо дзе ў зелені бялее бярэзнік... Пуста... Сумна... На маўклівых далінах адны жылістыя карчы... Там, дзе былі гаі, жаўцее жвіровы пясок. Рэчка высахла... Ціха... жудасна... Шэпты... Лясныя шэпты, дзе вы? (фрагмент) Болей »


epub
Бядуля Змітрок, Злодзей

Злодзей

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Невядома было, ці ўжо зайшло сонца ці не, бо густыя хмары агарнулі ўсё неба, і цемра абхапіла абшар палёў пад касагорам. Была нейкая парнасць, як перад дажджом. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Людзі са спешкай вазілі на гумны жыта з поля. Чутно было, як на азяродах гаманілі ды крычалі: «вышэй падавалку!» або — «сноп развязаўся, каб цябе-е!» ці «не варонь там, падла здохлая!» У Кастуся не паспелі звезці ў гумно ўсё жыта, і ... Болей »


epub
Бядуля Змітрок, На Каляды к сыну

На Каляды к сыну

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Хмаркі насіліся над лесам. Розныя па колеру і фасону, яны часта ахаплялі вялікую частку неба і тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу. Удзень былі яны светла-пурпурныя, а ўночы залаціліся месяцам. Чаго-чаго ў іх не было! Цэлыя гарады з дзіўнымі замчышчамі, горы, выспы, азёры, агнёвыя звяры, працэсіі святых у белых вопратках, незлічоныя легіёны ваякаў на конях... (фрагмент) Болей »


epub
Бядуля Змітрок, Летапісцы

Летапісцы

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Душная цёмная ноч. Міронава сям’я спіць у пуні на свежым сене. Не спіцца толькі двум: старому дзеду Мірону і яго васьмігадоваму ўнуку Андрэю. Дзед думае цяпер, як ухітрыцца найцішэй выйсці з пуні, каб нявестка не пачула, ды напісаць ліст сыну ў Амерыку. Андрэйка трымае ў руках лазовую свісцёлку, якую днём скруціў яму дзед, і ціхутка свішча. Усе смачна спяць пасля працы на сенакосе, як пасля кірмашу ўсё роўна. Дзед аглядаецца па баках ды... Болей »


epub
Бядуля Змітрок, Буслы

Буслы

Апавяданне

Бядуля Змітрок

— Буслы прыляцелі! Відаць, ужо і сапраўды вясна, — казалі хомінцы, — во, прынамсі, павесялее ў нас! Буслы былі — сям’я вапеннікаў, каторыя ўжо гадоў з дзесяць кожную вясну прыходзілі ў Хоміно на ўсё лета капаць вапну. Выглядалі яны і праўда як буслы: высокія, даўганогія, здаровыя, як дубы тыя. Бацька зваўся Міхайла. Сярэдніх гадоў, з калматымі валасамі, з доўгай, як варонне крыло, чорнай барадой; хадзіў у даўгаполай, падперазанай лыкам ... Болей »


epub
Бядуля Змітрок, Мядзведзь

Мядзведзь

Апавяданне

Бядуля Змітрок

На небе толькі што ўзышла паўночная зорка. Ледзь-ледзь вызначаюцца чорнымі асілкамі высокія стагі. На пагорку, ля самага броду рэчкі, Мацей Тадэўчык — стары рыбак і паляў­нічы — сядзіць на перавернутым чаўне пры слаба тлеючым вогнішчы і дыміць люлькай. Побач ляжыць на карчы яго стрэльба-дубальтоўка. Мацей расставіў нанач венцеры ў затоках, а сам астаўся вартаваць, каб ніхто з блізкіх вёсак іх не вытрас, як часамі падшывальцы любілі рабі... Болей »


epub
Бядуля Змітрок, Дудар

Дудар

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Спачатку, дзеткі мае, здалося мне, што старыя часы раптам устром галавой варочаюцца да нас: вось, знакам тым, цяперака няма вінаполек — і калісьці таксама не было вінаполек. Але тутака трапілі якраз пальцам у вока. «Не заўсяды, як на дзяды», дзеткі мае! Эхэ-хэ, «што было, тое травой зарасло». Знакам тым, я ішчэ добра памятаю тыя дзянькі, калі з Рагазіны вазілі пу­затыя бочкі «ачышчанай», калі па дошках талакой качалі гэтыя самыя бочкі н... Болей »


epub
Бядуля Змітрок, Фрося

Фрося

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Хош гаротная, але задзёрыстая была Фрося, гордая. Яе дробная, як гняздо, хатка была старэнькая — на падпорках трымалася. Калі міма праходзіла стада, Фрося пільнавала, каб вялізны буры бугай багатага суседа не пацёрся аб вугал хаты, бо яна пры гэтым ходарам хадзіла і магла разбурыцца. Будкі графскіх сабак былі палацамі побач з Фросінай хатай. Муж Фросі хадзіў вечна на адработкі да кулакоў. Рэдка калі ён што прыносіў дамоў — трэба было ад... Болей »


epub
Бядуля Змітрок, Тры крыжыкі

Тры крыжыкі

Апавяданне

Бядуля Змітрок

Гэта былі не звычайныя крыжы, якія мы бачым на могілках, або ў царкве, ці на абразах. Гэта былі тры маленькія, нязграбныя крыжыкі, пісаныя на паперы мазолістай, каравай рукой Янкі Гарбача. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Тры крыжыкі складаюць усю яго пісьменнасць і навуку. Такія яго крыжыкі добра ведала даўнейшая воласць. (фрагмент) Болей »


epub
Бядуля Змітрок, На зачарованых гонях

На зачарованых гонях

Апавяданне

Бядуля Змітрок

На зачарованых гонях, нібы тры адвечныя вартаўніцы, шушукалася тройца зграбных стромкіх хвоек. Нібы карагодніцы, якія во-во пусцяцца ў скокі, хвойкі рухалі зялёнымі пругкімі рукамі-лапкамі. Вілаватымі ланцугамі-карэннямі хвойкі былі прыняволены некім да гоняў. Хтосьці паставіў іх тут глядзець за тым, што чыніцца вакол. Загартаваная двухклыковая саха грызла зачарованыя гоні з году ў год, пераварачвала лусты-скібы чарназёму. Смаглай, жыво... Болей »