Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010
Рэдактар: Багдановіч Ірына - укладанне, прадмова, каментар
Выдавец: Беларускі Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Серыя І. Мастацкая літаратура
Выдавецтва/ друкарня: Кнігазбор
Памеры: 472с.
ISBN: 978-985-6976-06-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2010 by Кнігазбор
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гэта была вельмі яркая постаць у грамадскім жыцці Беларусі 10–20-х гадоў мінулага стагоддзя. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Казімір Сваяк (сапр. Кастусь Стэповіч) меў два пакліканні: святарскае і паэтычнае — абодва цесна спалучаліся ў ім, не пярэчачы, а дапаўняючы і ўзмацняючы адно другое. Ноша гэтых двух пакліканняў была вельмі цяжкай, патрабавала самаахвярнасці і штодзённага падзвіжніцтва. Ён працаваў, не шкадуючы сіл: адпраўляў літургію, удзяляў патрэбныя сакраманты парафіянам, шмат пісаў, быў прапаведнікам і асветнікам роднага народа, арганізатарам культурнага жыцця ў парафіях. Да ксяндза-беларуса гарнуліся людзі, чакаючы ад яго духоўнага правадырства, ажыўляльнай ласкі святарскага і паэтычнага Слова. Як святар ён дбаў аб духоўным адраджэнні роднага народа, адстойваў яго права на беларускамоўную літургію і свой беларускі касцёл. Меў тут паплечнікаў-аднадумцаў, сярод якіх найбліжэйшымі былі сябры-святары Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), Янка Семашкевіч (Янка Быліна), брат Альбін Стэповіч. Але яшчэ болей было непрыхільнікаў, што чынілі розныя перашкоды яго адраджэнскай дзейнасці і выклікалі на гарачую палеміку ў друку.
Каталёг: Kamunikat.org
Казімір Сваяк – літаратурны псэўданім беларускага каталіцкага сьвятара і паэта Кастуся Стэповіча (1890—1926). Ягоная “Дзея...” зьяўляецца ўнікальным творам у беларускай літаратуры. Гэта не клясічныя ўспаміны ці дзёньнік, але нататкі, які пісаліся на працягу гадоў жыцьця з розных нагодаў. Нататкі даюць нам духоўны партрэт аўтара як чалавека, сьвятара і беларуса. Адначасова “Дзея” – гістарычнае сьведчаньне пра тыя цяжкасьці і перашкоды, з... Болей »