Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.

З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».

Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.

Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск

Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86

e-mail: bkniha@tut.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.

Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»

Беларускі кнігазбор :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Скобла Міхась, Дзярэчынскі дыярыюш

Дзярэчынскі дыярыюш

Эсэ і артыкулы

Скобла Міхась

Біблейскае апісанне хаосу лаканічнае і вычарпальнае: “А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданню...” Як ні напружвай уяўленне – тае зямлі нябачнай не прымроіш. Бо немагчыма ўявіць пустату, не аплодненую Духам Божым. Першаакт тварэння доўжыўся шэсць дзён, але не закончыўся. Свет і па сёння дастворваецца і дарабляецца. Богам і тымі, каго Усявышні абярэ сабе ў памочнікі. Паэту даручана працаваць з першаматэрыялам, які быў ад пачат... Болей »


pdf
Брыль Янка, Запаветнае

Запаветнае

Выбраныя творы

Брыль Янка

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыл я розных жанраў—аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзя літаратурнай дзейнасці. Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору». Болей »


Яцкевіч Зміцер, Малы гербоўнік Халопеніцкай шляхты

Малы гербоўнік Халопеніцкай шляхты

Яцкевіч Зміцер

Кніга з'яўляецца другім у беларускай генеалагічнай гістарычнай навуцы выданнем кшталту гербоўніка. На падставе архіўных дакументаў распрацаваны генеалогіі 131 роду з заходняй часткі былога Аршанскага павету, які па першым падзеле 1772 г. застаўся ў Рэчы Паспалітай. Цэнтрам гэтага павета былі Халопенічы, што і дало назву кнізе. Падаюцца звесткі пра гербы, пасады і маёнткі, якімі карысталіся гэтыя роды, а таксама іншая інфармацыя, неабход... Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 4

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чацвёрты выпуск гадавіка прысвечаны спадчыне пісьменнікаў-узвышэнцаў Адама Бабарэкі (пад 100-я ўгодкі), Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Кузьмы Чорнага, Антона Адамовіча, Максіма Лужаніна, творчасці гісторыка Юркі Туронка. Змешчаны таксама малавядомыя тэксты Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы, Мікалая Улашчыка і інш. Болей »


Высоцкі Уладзімір, Я не падману

Я не падману

Вершы, песні, балады

Высоцкі Уладзімір

Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся? У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім. Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экза... Болей »


pdf
epub
Агледзіны. Вершы беларускіх паэтаў

Агледзіны. Вершы беларускіх паэтаў

О, габелен Усясвету! – cвята несупыннага перакрыжавання ва ўсiх напрамках i вымярэннях шматкаляровых увасобленых i неўвасобленых нiтак-iдэй, з якiх саматчэцца свядомасць а з яе – мастацтва, паэзiя! Чалавек адначасова як карунак, варштат i спосаб знiтавання жыве дзеля таго, каб выбiраць i таму, што здольны выбiраць пэўныя з гэтых нiтоў, у тым лiку i ўлюбёныя вершы. Каб гэтак жа па-мастацку ткаць габелен свайго жыцця. Выбар з мiнуўшчыны т... Болей »


pdf
Неўдах Лявон, Чорнае святло

Чорнае святло

Вершы

Неўдах Лявон

Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым. Болей »


pdf
djvu
Беларускія летапісы і хронікі

Беларускія летапісы і хронікі

Пер. са старажытнарускай, старабеларус. і польск.

Кніга ўваскрашае падзеі нашай даўніны. Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдаюцца «Хроніка Быхаўца», «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», Баркулабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілеўская хроніка Сурты і Трубніцкага, а таксама фрагменты «Аповесці мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскага летапісу. Гэта — чацвёрты па ліку том «Беларускага кнігазбору». Папярэднія тры выйшлі ў І'й («бардовай») серыі — «Мастацкая літаратура». Том «Бслар... Болей »


pdf
Ластоўскі Вацлаў, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Ластоўскі Вацлаў

У магутнай кагорце беларускiх адраджэнцаў постаць Вацлава ЛАСТОЎСКАГА (1883–1938) адна з самых незвычайных. Прем’ер-мiнiстр БНР, даследчык гiсторыi i культуры Беларусi, дасведчаны вучоны, аўтар «Падручнага расiйска-крыўскага (беларускага) слоўнiка», «Гiсторыi беларускай (крыўскай) кнiгi», В. Ластоўскi быў выдатным публiцыстам, самабытным празаiкам, арыгiнальным паэтам i перакладчыкам. Заўчасна пайшоў з жыцця, стаўшы ахвярай бальшавiцкаг... Болей »


pdf
epub
Гарэцкі Радзім, Шляхам адраджэння

Шляхам адраджэння

Гарэцкі Радзім

У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія восем гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў літаратуры, мастацтва і навукі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Першая   Папярэдняя   [7-7]   Наступная   Апошняя