![]() |
![]() |
За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.
Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.
Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.
Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.
Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.
Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.
З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».
Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.
Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск
Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86
e-mail: bkniha@tut.by
Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.
Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»
Віктар Слінко — аўтар паэтычнага зборніка «Апошні снег» (1995). «Штольны вясны» — другая кніга паэта. У яе ўвайшлі лірыка-драматычныя вершы i паэмы, напісаныя ў апошнія гады. More »
Карл Шэрман, Los puntos cardinales = Накірункі свету = Cardinal Points = Стороны света More »
Кнігу выдатнай польскай пісьменніцы, ураджэнкі Гродзеншчыны, Элізы Ажэшкі (1841-1910) склалі аповесці. апавяданні і нарысы, напісаныя на беларускім матэрыяле. Некаторыя творы на беларускую мову перакладзены адмыслова для гэтага выдання. Гэта дванаццаты том «Беларускага кнігазбору». More »
Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца з 18-цю беларускімі паэтамі і празаікамі, чякія жывуць па той бок беларуска-польскай мяжы. More »
У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору». More »
The collection of selected poems by Larysa Heniush published by Belaruski Knihazabor features her verses published in various collections before and her new works, handwritten copies of she left after her death, including her letters. The collection consists of three sections – poems, the novel Confession and letters. All works are accompanied by comments by the collection compiler, Mikhas Skobla, Heniush’s close friend and confidant. T... More »»
Мемуары вядомага беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук Антона Семяновіча (нар. у 1917 г.) — яскравае сведчанне пра час, у якім давялося жыць і працаваць аўтару, жывы ўспамін пра вядомых дзеячоў беларускай літаратуры і культуры, з якімі звёў яго лёс на жыццёвым шляху. More »
Letters to Helsinki by Baradulin Ryhor The collection features 26 mailed and one non-mailed versed letters written by Ryhor Baradulin to his friend renowned novelist Vasil Bykau. The book also includes drawings that he received from the writer in response to his versed letters. While in Finland, Bykau led active life full of meetings, journeys, events as can be seen on his drawings. Ryhor Baradulin, for his turn, informed his friend ... More »»
В литературном эссе автор - американский хирург - дает свое видение жизненного и творческого пути выдающегося мыслителя XVI в. Ф. Скорины, переводчика Библии на родной язык, заложившего духовные и нравственные основы национального самосознания белорусского народа. More »
У кнізе на прыкладзе лёсу таленавітага б еларускага паэта Валерыя Маракова паказана панарама літаратурнага жыцця 1920 -1930-х гг. Аўтарам шырока выкарыстаныя архіўныя дакументы, у тым ліку раней недаступныя даследчыкам. Змешчана таксама больш сотні фотаздымкаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. More »