Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.

З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».

Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.

Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск

Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86

e-mail: bkniha@tut.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.

Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»

Беларускі кнігазбор :: Выданьні

Хейдарава Людміла, Дарт

Дарт

Жыццёвыя гісторыі

Хейдарава Людміла

Прыгоды жывёлы ў чалавечым лёсе. Як прамаўляе аўтар, «гэта нельга растлумачыць — гэта можна толькі перажыць». Кніга прапануе такую магчымасць. Дабрадушная іронія, спавядальнасць пачуццяў, шчодрасць назіранняў, глыбіня роздуму і натуральнае апавяданне ад першай асобы робяць гэтую кнігу незабыўнай для чытача. Болей »


pdf
Будовіч Таццяна, Дуэль паглядаў

Дуэль паглядаў

Вершы

Будовіч Таццяна

Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця. Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 5

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Пяты выпуск «Скарыніча» доўжыць скразную нацыянальна-адраджэнскую ідэю папярэдніх нумароў выдання праз новыя або малавядомыя тэксты М. Янчука, Б. Тарашкевіча, Я. Ляцкага, Р. Зямкевіча, М. Каспяровіча, І. Дварчаніна, М. Шкялёнка, М. Улашчыка, кс. Адама Станкевіча, лісты М. Гарэцкага, М. Сяднёва. Асобнымі раздзеламі вылучаны пытанні скарыназнаўства, падборка твораў сучасных беларускіх, польскіх, украінскіх паэтаў, а таксама архіўныя дакум... Болей »


Віняцкі Мікалай, Адзвінелі жытоў каласы

Адзвінелі жытоў каласы

Лірыка

Віняцкі Мікалай

Новы зборнік беларускага паэта Мікалая Віняцкага “Адзвінелі жытоў каласы” вельмі своеасаблівы, арыгінальны. Апроч традыцыйных вершаў і санетаў, упершыню ў лі-таратуры створаны вянкі: актаваў, тэрцынаў, катрэнаў, трыя-летаў — экзатычных на фоне класічных жанраў. Паэт па-мастацку, выразна і вобразна дэманструе сваё бачанне рэчаіснасці, якое не пакідае веры і спадзяванняў на лепшае. Болей »


Карскі Яўхім, Беларусы

Беларусы

Карскі Яўхім

Ураджэнец Наваградчыны, акадэмік Расійскай Імператарскай акадэміі навук Яўхім Хведаравіч Карскі (1861—1931) усё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню этнічнай гісторыі беларусаў. Вынікам шматгадовай працы вучонага з'явілася яго фундаментальнае шматтомнае даследаванне «Беларусы». Сёння мы знаёмім чытача з першым і трэцім тамамі «Беларусаў», адпаведныя выпускі якіх выходзілі ў 1903 і 1916 гадах і пасля гэтага ніколі не перавыдаваліся. Гэта — ша... Болей »


Цётка, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Цётка

Гэта — самае поўнае выданне твораў выдатнай беларускай паэтэсы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Васемнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »


pdf
Снарская Іна, Лясная панна

Лясная панна

Вершы

Снарская Іна

Іна Снарская — выхаванка Полацка, а жыхарка Палтавы. Паэтка жыве жыццём суседняе дзяржавы, знаходзіцца ў залатой стыхіі ўкраінскае мовы, але сны свае бачыць па-беларуску і вершы складае таксама па-беларуску... Гэта кніга — удзячнасць беларуска-ўкраінскаму свету. Я чытаў гэтую кніжку і нібыта піў віно; я хваляваў¬ся, як грэшнік, які ніколі не стане праведнікам... Вершы спадарыні Снарскай — поле душы, у якім няма закалыханай гармоніі, у я... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Скобла Міхась, Нашэсце Поўні

Нашэсце Поўні

Вершы

Скобла Міхась

Рыгору Барадуліну -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. -- Душу дастане лязо палаша – -- І застанецца аглухлая гліна. -- І застанецца змярцвелая плоць -- Рыбінай, выкінутай на сушу, -- Марна чакаць – а мо шчодры Гасподзь -- Новую мову ўдыхне, нібы душу. -- Вытхнецца дух ад віна з гладыша. -- З дрэва упаўшы, збуцвее галіна. -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. Болей »


Брэгер Герман, Хацюхова

Хацюхова

Гісторыя невялікага паселішча

Брэгер Герман

Гэтая кніга распавядае пра гісторыю аднаго з шматлікіх паселішчаў Беларусі – вёскі Хацюхова Крупскага раёна Мінскай вобласці – ад сярэдзіны ХV ст. да 1918 г. Шматбакова асветлена жыццё ўладальнікаў вёскі і яе насельнікаў, сацыяльна-эканамічны, дэмаграфічны і культурны стан паселішча на розных гістарычных этапах. Выданне разлічана на гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, крыніцазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. Болей »


pdf
Спіцын Алесь, Цені верасоў

Цені верасоў

Вершы

Спіцын Алесь

Малады паэт Алесь Спіцын — студэнт біялагічнага факультэта, аднак яго ўзважанаму, абдуманаму стаўленню да паэтычнага слова маглі б пазайздросціць і гуманітарыі. Яго творы аб'ядноўваюць у сабе мінулае і сучаснасць. Узнаўляючы вобразы і рытмы старажытнай ваярскай паэзіі, аўтар імкнецца выказаць свой погляд на адвечныя паняцці чалавечага жыцця (гонар, каханне, пошук сэнсу існавання, пошук Бога). Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »