Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор


За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распачаць такое маштабнае выданне ў наш нялёгкі час, вядома ж, будзе вельмі цяжка. Тут патрэбны немалыя сродкі. Але мы, беларусы, думаецца, дараслі ўжо да таго, каб годна паказаць сябе перад светам.

Заклікаем усіх свядомых беларусаў прыняць самы непасрэдны ўдзел у вяртанні нашай «прыспанай» культуры, зрабіць свой пасільны ўклад у наша нацыянальнае адраджэнне.

Звяртаемся мы і да нашых замежных сяброў. Калі вы хочаце бачыць у цэнтры Эўропы свабодны, незалежны, міралюбівы народ, памажыце яму, чым можна, вярнуць яго гістарычную памяць, гвалтоўна ад яго адабраную. Як вядома, народ без сваёй гістарычнай памяці - непрадказальны.

Мы верым, што знойдуцца людзі, калектывы, што захочуць прафінансаваць выданне. Выдадзеная на іх сродкі кніга гэтага сапраўднага дамашняга ўніверсітэта будзе іх важкім укладам у нашу культуру, стане іх заўсёдным гонарам і, вядома ж, самай лепшай рэкламай фірмы ці арганізацыі. Імёны фундатараў будуць выдрукаваны на самым відным месцы гэтага прэстыжнага выдання і такім чынам навечна ўпішуцца ў гісторыю нашай культуры. Выхад кожнай кнігі - у прыгожым серыйным афармленні - стане сапраўдным святам беларускага пісьменства. І самым ганаровым удзельнікам гэтага свята будзе той, хто дапамог выйсці кнізе ў свет, хто ўклаў у яе свае сродкі, стаўшы такім чынам у пэўнай ступені яе гаспадаром.

З 2006 года назва выдавецтва змянілася з «Беларускі кнігазбор» на «Кнігазбор».

Тым, хто захоча падтрымаць гэтае маштабнае пачынанне, паведамляем свае рэквізіты.

Наш адрас: вул. Казінца, 6, пакой 306, 220099, Мінск

Тэлефоны: +375 17 207 62 33, + 375 29 772 19 14, + 375 29 682 83 86

e-mail: bkniha@tut.by

Разліковы рахунак 3012274100026 у АКБ «Мінсккомплексбанк», код 734.

Управа Міжнароднага грамадскага аб'яднання
«Беларускі кнігазбор»

Беларускі кнігазбор :: Выданьні

pdf
Гарэцкі Радзім, Вечна жыве Беларусь!

Вечна жыве Беларусь!

Артыкулы, інтэрв'ю, замалёўкі

Гарэцкі Радзім

У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра дзяр'жаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў навукі, а таксама абразкі і кароткія мініяцюры розных гадоў. Болей »


Гарун Алесь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Гарун Алесь

У гісторыю беларускай літаратуры Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920) увайшоў як аўтар высокамастацкіх паэтычных твораў, сабраных у зборніку «Матчын дар» i раскіданых у розных выданнях, а таксама арыгінальных апавяданняў, п’ес для дзіцячага тэатра, надзённых публіцыстычных артыкулаў. У кнізе сабраны творы, якія самому аўтару ўдалося апублікаваць пры жыцці, і тое, што нейкім чынам збераглі яго сучаснікі. Друкуюцца ... Болей »


Радзівіл Францішка Уршуля, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Радзівіл Францішка Уршуля

«Выбраныя творы» Францішкі Уршулі Радзівіл (1705—1753) — першае знаёмства беларускага чытача з гэтай цікавай і самабытнай пісьменніцай Беларусі XVIII ст., гаспадыняй радзівілаўскай рэзідэнцыі ў Нясвіжы, таленавітай паэткай і драматургам. У кнізе змешчаны лепшыя драматычныя творы Францішкі Уршулі, якія яна пісала для створанага ёю нясвіжскага прыдворнага тэатра, а таксама вершы, трактаты, лісты да блізкіх і знаёмых. Дваццаць шосты том се... Болей »


pdf
Канановіч Мікола, І доўжыцца ноч...

І доўжыцца ноч...

Вершы

Канановіч Мікола

«І доўжыцца ноч...» — першая кніга паэта са Слонімшчыны Міколы Канановіча. Пад адной вокладкай сабраны вершы розных гадоў. Кніга выдадзена ў рамках праекта, які быў рэалізаваны ў 2003 годзе грамадскім аб’яднаннем «Воля да развіцця» згодна з Праграмай ТАСІС «Развіццё грамадзянскай супольнасці» для Беларусі. Праграма ТАСІС фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Болей »


pdf
Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы, Крывіцкія руны

Крывіцкія руны

Беларускія пісьменнікі Латвіі

Панізьнік Сяргей - укладанне i прадмовы

Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай чыннасці дзеля ўмацавання векавога спараднення. «Крывіцкія руны» — пачуты водгалас крэўнага латышска-беларускага сваяцтва. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Содаль Уладзімір, Умей слухаць

Умей слухаць

Кушлянскія дыяменты — жартоўкі, анекдоткі, народный аповеды, досціпы

Содаль Уладзімір

Гарэлкі не п'ю, цыгарэтаў не смалю, а за гэтыя грошыкі кніжачку выдаю. Спрыяй мне, Божа, і надалей. Багатая наша зямля. І таленавітая. Багатая яна на ўсё. І на гумар таксама. Беларускія фалькларысты запісалі і выдалі тысячы розных жартаў, гумарэсак, смяшынак. Шмат якія мясціны нашага краю вывучаны імі няблага. Але ёсць і такія куточкі, якія яшчэ вельмі слаба спазнаныя. Такім нерушам мне падаюцца і Багушэвічавы Кушляны, кушлянскі край, д... Болей »


Кандратаў Мікола, Возера Рудакова

Возера Рудакова

Вершы

Кандратаў Мікола

Амаль у кожнага чалавека, напэўна, ёсць возера, якое адпавядае яго душы. Азёры могуць быць падобнымі па памерах, глыбіні альбо чысціні вады, але кожнае з іх - непаўторнае, як і кожны чалавек, кожны добры верш. Болей »


pdf
Гарэцкі Гаўрыла, Выбранае

Выбранае

Гарэцкі Гаўрыла

Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі, а таксама лісты і складзены братамі Гарэцкімі «Маскоўска-беларускі слоўнік». Творчая спадчына Г. Гарэцкага ўпершыню сабраная пад адной ... Болей »


Купала Янка, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Купала Янка

Кнігу склалі найбольш значныя творы вялікага беларускага паэтаЯнкі Купалы (1882—1942). Чытач мае магчымасць пазнаёміцца з яго цудоўнай паэзіяй — вершамі і паэмамі, а таксама з драматычнымі творамі, публіцы-стыкай, з эпісталярнай спадчынай. Дваццаты гом серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »


Арсеннева Наталля, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Арсеннева Наталля

У кнігу ўвайшлі ўсе самыя значныя творы выдатнай беларускай паэткі XX стагоддзя Наталлі Арсенневай (1903—1997), якая большую палову свайго веку пражыла ў эміграцыі. Апрача лірычных вершаў у кнізе змешчаны паэмы, лібрэта, пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра», успаміны, лісты. Гэта — самае поўнае выданне твораў паэткі. Дзевятнаццаты том серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »