|
|

Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
Вы прыступаеце да вывучэння геаграфіі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны — Беларусі. Да прыкладаў з геаграфіі Беларусі, да краязнаўчага матэрыялу вы звярталіся на ўсім працягу вывучэння школьных геаграфічных курсаў. Цяпер вы зможаце сістэматызаваць і абагульніць свае веды аб прыродзе, насельніцтве і гаспадарцы Беларусі, даведацца шмат новага, навучыцца выконваць заданні і разлікі па аналізу сувязяў паміж геаграфічнымі аб’ектамі, апрацоўцы... Болей »
Гэтая кніга з’яўляецца спробай скласці дапаможнік па гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў для настаўнікаў, якія выкладаюць гісторыю Беларусі ў 6-х і 10-х класах агульнаадукацыйнай школы. Карыстацца ёй з поспехам могуць і вучні. Сюды ўключаны дакументы і ўрыўкі з дакументаў і летапісаў па гісторыі Беларусі з VI да канца XV ст., а таксама асобныя літаратурныя помнікі або ўрыўкі з іх, якія змяшчаюць інфармацыю па гісторыі эпохі Сярэднявечча. (... Болей »
Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Болей »
Змешчаная падборка вершаваных твораў падае вобраз аднаго з самых вялікіх культурных здабыткаў беларускага народа — роднай мовы. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, выкладчыкам і ўсім прыхільнікам беларускай мовы. Болей »
Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час. Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны. Болей »
У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. Болей »
У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »
Падручнік для падрыхтоўчага класа агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання. Буквар А. Клышкі ў 1993 годзе заняў першае месца ў Рэспубліканскім конкурсе па стварэнні нацыянальнага буквара. Болей »
Язэп (Іосіф) Юр’евіч Лёсік нарадзіўся 6 лістапада 1884 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерні. Беларускі мовазнавец і пісьменнік. З сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. За ўдзел у рэвалюцыі 1905 года сасланы ў Сібір (1906). Вярнуўшыся пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусь, у 1917 годзе ўвайшоў у састаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Рэдагаваў газету «Вольная Беларусь». Удзельнічаў у абвя... Болей »
Падручнік для пачатковай школы. 4 кл. Вучэбнае выданне. Зацверджана Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Аўтары: Дрозд У. Л., Касабуцкі М. I., Катасонава A. Т., Столяр A. А., Чабатарэўская Т. М. Пераклад з рускай мовы В. У. Амбражэвіч Болей »