Народная асвета

Народная асвета


Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.

Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.

http://www.narasveta.by

Народная асвета :: Выданьні

pdf
Лісаў Мікалай, Шэвярдоў Уладзімір, Ганчарэнка Рыгор, Дашкоў Максім, Біялогія, 3-е выданне, перапрацаванае

Біялогія

Падручнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Лісаў Мікалай, Шэвярдоў Уладзімір, Ганчарэнка Рыгор, Дашкоў Максім

У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне жывой прыроды. Вы ўжо многае ведаеце аб бактэрыях, пратыстах, грыбах, раслінах і жывёлах, аб асаблівасцях іх будовы і функцыянавання, месцах знаходжання, прыстасаваннях да ўмоў навакольнага асяроддзя, значэнні ў прыродзе і жыцці чалавека. Вы таксама маеце ўяўленне аб тым, што ўсе пералічаныя групы жывых арганізмаў характарызуюцца вялікай колькасцю відаў і разнастайнасцю форм. Болей »


pdf
Ткачоў Васіль, Жыла-была Ёлачка, для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Жыла-была Ёлачка

п’есы-казкі

Ткачоў Васіль

Ці задумваліся вы калі, што бывае з той ёлачкай, якой пашчасціла стаць навагодняй прыгажуняй, пасля таго, як яна парадавала дзяцей і дарослых? Не? Тады звярніцеся да п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Васіля Ткачова “Жыла-была Ёлачка” і вы атрымаеце адказ на гэтае пытанне. У кнігу ўвайшлі таксама п’есы-казкі “Добры саначнік Аўгей” і “Чарадзейны рукзачок”. Вершы п’ес напісалі вершы вядомыя беларускія паэты Артур Вольскі, Мікола ... Болей »


pdf
Машчанка Міхаіл, Барысаў Алег, Біялогія, 3-е выданне, перапрацаванае

Біялогія

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Машчанка Міхаіл, Барысаў Алег

Сябры! Вы пачынаеце вывучэнне новага раздзела школьнага курса біялогіі. З яго вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуе арганізм чалавека. Зразумееце, што чалавек мае мноства анатамічных і фізіялагічных прымет, якія аб’ядноўваюць яго з іншымі млекакормячымі. Аднак не ўсе якасці і здольнасці чалавека могуць быць растлумачаны выключна з біялагічных пазіцый. Чалавек — глыбока сацыяльная істота. Сапраўды чалавечае фарміруецца ў ім у працэс... Болей »


pdf
Камлюк Лілія, Шалапёнак Алена, Біялогія, 3-е выданне, дапоўненае

Біялогія

Вучэбны дапаможнік для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

Камлюк Лілія, Шалапёнак Алена

Сябры! Вы працягваеце вывучэнне курса «Біялогія» і пераходзіце да новага цікавага і важнага яго раздзела — заалогіі — навукі аб жывёлах. Жывёлы — гэта разнастайныя жывыя арганізмы нашай планеты. Колькасць іх відаў перавышае 1,5 млн. Яны насяляюць наземна-паветранае, воднае і глебавае асяроддзі. Многія з іх з’яўляюцца паразітамі іншых жывёл, чалавека і раслін. У працэсе вывучэння гэтага курса вы пазнаёміцеся з жывёламі розных груп, давед... Болей »


pdf
Клышка Анатоль, Буквар, 7-е выданне, перагледжанае

Буквар

Падручнік для 1 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання

Клышка Анатоль

Буква́р, а́збука, леманта́р — дапаможнік для навучаньня пісьменнасьці. Буквар дапамагае засвоіць друкаваныя і рукапісныя літары і іхнія гукавыя значэньні, навучыцца чытаць разам найпрасьцейшыя склады і словы і правільна разумець чытанае, умець чытаць і разумець тэксты, пісаць простыя словы і сказы. Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці

Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці

для школьнікаў i абітурыентаў

Рагойша Вячаслаў

У слоўніку разглядаюцца ўсе тэарэтыка-літаратурныя паняцці, якія прадугледжаны ў новых праграмах па беларускай i рускай літаратурах для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Можа аказаць дапамогу як вучням, так i абітурыентам, студэнтам у галіне гісторыі i тэорыі літаратуры, літаратурна-мастацкай крытыкі, беларуска-іншанацыянальных сувязей. У слоўніку тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя тэрміны, без ведання якіх не можа абы... Болей »


Сусветная гісторыя XIX—XX стст.

Сусветная гісторыя XIX—XX стст.

Падручнік для 11-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання

Перыяд сусветнай гісторыі, які разглядаецца ў падручніку, ахоплівае два стагоддзі — ад Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. да нашых дзён. У адпаведнасці з агульнапрынятай перыядызацыяй усё XIX ст. і пачатак XX ст. адносяцца да новага часу. Вылучэнне навейшай гісторыі ў адносна самастойны перыяд тлумачыцца перш за ўсё тым, што яна самым цесным чынам пераплятаецца з праблемамі сучаснасці. Першая сусветная вайна, якая стала рубяжом новай... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Багадзяж Мікола, Сыны зямлі беларускай

Сыны зямлі беларускай

Багадзяж Мікола

Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды... Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»... Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай распавядаецца ў гэтай кнізе. Адрасуецца вучням сярэдніх i старэйшых класаў i ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. Болей »


Алпеева Т. М. Бяляева A. В., Васілевіч Р. А. і інш., Чалавек. Грамадства. Дзяржава. Чалавек у свеце культуры

Чалавек. Грамадства. Дзяржава. Чалавек у свеце культ...

Вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з бел. мовай навучання

Алпеева Т. М. Бяляева A. В., Васілевіч Р. А. і інш.

Вядомы сучасны французскі пісьменнік Альбер Камю ў сваіх і ворах шмат раздумваў аб лёсе чалавека, яго пакутах, адзіноце і смерці. Ён пераасэнсаваў старажытны міф пра Сізіфа. Помніце? Багі, каб пакараць Сізіфа, асудзілі яго на цяжкія мукі: ён павінен быў штурхаць перад сабой на вяршыню гары вялізны камень, але ўсе яго намаганні былі марныя. Камень зрываўся і зноў і зноў скочваўся да падножжа гары. (фрагмент) Болей »


Шымановіч I. Я., Сячко В. I., Ціханаў A. С., Хвалюк В. М., Хімія

Хімія

Вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. з бел. мовай навучання

Шымановіч I. Я., Сячко В. I., Ціханаў A. С., Хвалюк В. М.

Вы прыступаеце да сістэматычнага вывучэння новага школьнага прадмета — хіміі. Але ці з’яўляюцца новымі для вас тэрміны «хімія», «хімічны»? 3 імі вы ўжо сустракаліся ў курсе «Сусвет», разглядаючы свет хімічных з’яў. Ды і, напэўна, яшчэ раней не раз чулі гэтыя словы ад дарослых, па радыё і тэлебачанні, у школе. Яны звычайныя, шырока распаўсюджаныя, часта выкарыстоўваюцца. Гэта гаворыць аб тым, што хімія і ўсё, што з ёй звязана, стала неад... Болей »