Народная асвета

Народная асвета


Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.

Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.

http://www.narasveta.by

Народная асвета :: Выданьні

pdf
epub
Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола, Слава і няслаўе

Слава і няслаўе

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола

У кнізе — гісторыка-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якіх у той ці іншай ступені звязаны з беларускай зямлёй. Чытач пазнаёміцца з лёсам Барбары Радзівіл, Соф'і Слуцкай, трагічным каханнем князёўны Ганны Кобрынскай, даведаецца аб тым, якія адносіны да Беларусі маюць польская авантурыстка Марына Мнішак i расійская імператрыца Лізавета Пятроўна. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Дубянецкі Эдуард, Таямніцы народнай душы

Таямніцы народнай душы

Кніга для вучняў

Дубянецкі Эдуард

На аснове разнастайных крыніц — этнаграфічных, фальклорных, літаратурных, філасофскіх — апавядаецца пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў. Болей »


Засаў А. У., Канановіч Э. У., Астраномія

Астраномія

Падруч. для 11-х кл. сярэд. агульнаадукац. шк.

Засаў А. У., Канановіч Э. У.

Што вывучае астраномія. Наша Зямля — невялікая планета, што належыць бязмежнаму свету, які называецца Сусвет, або па-грэчаску — космас. Успомнім, якія свяцілы можна на-зіраць на небе. Перш за ўсё гэта самыя блізкія да нас касмічныя целы: Сонца, Месяц, вялікія планеты, бачныя як яркія аб’екты. Разам з Зямлёй яны ўваходзяць у склад Сонечнай сістэмы. У бязмесячную ясную ноч няўзброеным вокам можна назіраць некалькі тысяч далёкіх зорак, па ... Болей »


Яўневіч М. С., Андрэенка У. К., Беларуская мова

Беларуская мова

Падруч. для 6—7 кл. шк. з рус. мовай навучання

Яўневіч М. С., Андрэенка У. К.

Беларуская мова мае шматвяковую гісторыю. Яна прайшла доўгі шлях свайго развіцця — ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі. Першая кніга на старажытнай беларускай мове была выдадзена ў 1517 годзе ў чэшскай Празе; надрукаваў яе беларускі вучоны і вы... Болей »


Клышка Анатоль, Буквар, 7-е выданне

Буквар

Клышка Анатоль

Падручнік для падрыхтоўчага класа агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання. Буквар А. Клышкі ў 1993 годзе заняў першае месца ў Рэспубліканскім конкурсе па стварэнні нацыянальнага буквара. Болей »


Воўк-Левановіч О.В., Лекцыі па гісторыі беларускай мовы, 2-е выд.

Лекцыі па гісторыі беларускай мовы

Воўк-Левановіч О.В.

Доступ да гэтай кнігі доўгі час быў вельмі абмежаваны — выдатны беларускі мовазнаўца 0. В. Воўк-Леваноріч у 30-я гады быў рэпрэсіраваны, а лічаныя экземпляры яго кнігі з'яўляюцца сёння бібліяграфічнай рэдкасцю. Дадзенае — другое — выданне перадрукавана з мікрафільма, які захоўваецца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Болей »


Конюшкевич М. И., Корчиц М. А., Лещенко В. А., Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия

Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и...

пособие для учителя

Конюшкевич М. И., Корчиц М. А., Лещенко В. А.

Иллюзия тождества синтаксических систем русского и белорусского языков, как показывает опыт, не только приводит к утрате родным языком своего национального своеобразия, но и препятствует усвоению русского языка. Сопоставительный материал, который предлагают авторы пособия, поможет учителю организовать работу по повышению культуры речи учащихся. Болей »


Кузьмянкова Т. В., Кунцэвіч Л. П., Міхневіч А. Я. - укладальнікі, Слова беларускае

Слова беларускае

З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі

Кузьмянкова Т. В., Кунцэвіч Л. П., Міхневіч А. Я. - укладальнікі

Чытачам прапануецца чарговая кніга серыі «Беларуская мова. гісторыя і сучаснасць» — выпуск якой ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай «Родная мова». У зборнік увайшлі артыкулы, прысвечаныя беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі. Адрасуецца настаўнікам і ўсім тым, хто цікавіцца лёсам беларускай мовы. Навукова-папулярнае выданне. Болей »


Коваль Уладзімір, Чым адгукаецца слова

Чым адгукаецца слова

Фразеалогія ў павер’ях, абрадах і звычаях

Коваль Уладзімір

Кніга з яўляецца адной з першых спроб у беларусістыцы даць у навукова-папулярнай форме ўяўленне аб этналінгвістыцы. Праз асобныя словы і словазлучэнні паказана “зашыфраваная” інфармацыя аб светапоглядзе нашых продкаў, абрадах, звычаях, уяўленнях людзей аб навакольнай рэчаіснасці. Адрасуецца вучням сярэдніх і старэйшых класаў, будзе карысная студэнтам. Болей »


Шкраба Р. В., Беларуская літаратура, 10-е выд., дапрац.

Беларуская літаратура

Падручнік для 11-га кл. сярэд. школы

Шкраба Р. В.

Мастацкую літаратуру называюць падручнікам жыцця. Яна валодае вялікай сілай уздзеяння на свядомасць чалавека: уплывае на густы і маральныя прынцыпы, выхоўвае патрыятычныя пачуцці, падказвае, якую лепш выбраць дарогу, каб прынесці найболыную карысць свайму народу, быць вартым яго сынам. Беларуская літаратура была разам з народам у светлыя і змрочныя часы яго гісторыі. Пісьменнікі ўвасобілі ў высокамастацкія вобразы слаўнае мінулае, паказ... Болей »