Народная асвета

Народная асвета


Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.

Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.

http://www.narasveta.by

Народная асвета :: Выданьні

pdf
epub
Мальдзіс Адам, Падарожжа  ў XIX стагоддзе

Падарожжа ў XIX стагоддзе

З гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры Навукова-папулярныя нарысы

Мальдзіс Адам

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі... Болей »


Кірэенка Кастусь, Прысяга

Прысяга

Вершы і паэмы

Кірэенка Кастусь

Кастусь Кірэенка для дзяцей і юнацтва піша шмат і цікава. Яго вершы і паэмы вучаць дзяцей любіць Радзіму, паважаць чалавека працы, адкрываюць дзівосны свет навакольнай рэчаіснасці, захопліваюць рамантыкай подзвігу, выхоўваюць актыўна-творчае стаўленне да жыцця. Аб гэтым гаворыцца на асобных старонках паэм «Алёнчына школа», «Зялёнае рэха», «Урачыстая песня» і ў вершах «Караблі», «Конь Даватара», «Зіма ў лесе», «Даліна чабору», «Дарога ба... Болей »


pdf
Брыль Янка, Адзін дзень

Адзін дзень

Апавяданні, аповесць, нарыс

Брыль Янка

Брыль прыйшоў у нашу літаратуру адразу ж пасля вайны. V 1946 годзе выйшаў першы зборнік «Апавяданні», вельмі пры¬хільна сустрэты і чытачом, і крытыкай. У прадмове да зборніка Кандрат Крапіва зазначыў, што «Янка Брыль з’яўляецца адным і найбольш таленавітых маладых празаікаў, якія прыйшлі ў бе¬ларускую літаратуру ў часе вайны і пасля яе». Гэтае месца адна¬го з найбольш таленавітых, праўда, ужо не толькі маладых, а і ўсіх беларускіх пісьм... Болей »


Якуб Колас. Жыццё і творчасць

Якуб Колас. Жыццё і творчасць

Матэрыялы для выстаўкі ў школе

Імя Якуба Коласа блізкае і дарагое кожнаму савецкаму чалавеку. З творамі пісьменніка мы ўступаем у жыццё, пазнаём свет, па іх вучымся жыць, змагацца, працаваць. Нас да глыбіні душы кранаюць простыя, праўдзівыя радкі вершаў, навекі ў памяці застаецца «Новая зямля»; нам блізкі летуценнік Сымон-музыка. Мы заўсёды разам з героямі «Рыбаковай хаты»; з Андрэем Лабановічам перажываем нягоды і радасці паляшуцкага быту; з Аленкай і Сцёпкам выходз... Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Вершы і паэмы

Вершы і паэмы

Куляшоў Аркадзь

З імем Аркадзя Куляшова звязаны многія найболын яскравыя старонкі развіцця беларускай паэзіі ваеннага і пасляваеннага часу. У яго патрыятычных вершах і паэмах з вялікай мастацкай сілай раскрыты гераізм савецкага чалавека (...) у барацьбе за лепшую будучышо ўсяго чалавецтва. (з Уступу) Болей »


pdf
Тарашкевіч Браніслаў, Беларуская граматыка для школ

Беларуская граматыка для школ

факсімільнае выданне

Тарашкевіч Браніслаў

Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт, незалежна ад тае цi iншае ступенi зроднасьцi беларускае мовы з iншымi славянскiмi. Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае а... Болей »


Родная літаратура

Родная літаратура

Хрэстаматыя. 8 клас

Яшчэ ў мінулым стагоддзі, мабыць, з лёгкай рукі ненкага заезджага пана, аб беларусах пачала распаў-сюджвацца хадзячая думка, як аб народзе адпетым, кончаным. Ен, пібы, такі забіты ды цёмны, што ад яго ўжо няма чаго чакаць: яму, нібы, не ўласцівы ніякія парывы, ніякія грамадскія імкненні і ідэалы. Яго нацьянальнымі асаблівасцямі з’яўляюцца лапці на нагах, каўтун на галаве ды ціхая пакорлівасць у вачах. А ці такі ж ужо сапраўды быў забіты... Болей »


Першая   Папярэдняя   [10-10]   Наступная   Апошняя