Народная асвета

Народная асвета


Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.

Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.

http://www.narasveta.by

Народная асвета :: Выданьні

pdf
Быкаў Васіль, Аповесці і апавяданні

Аповесці і апавяданні

Быкаў Васіль

Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі і паставілі два гэткія ж рабыя шлагбаумы. Побач адзінока мясцілася тынкаваная будка-старожка, дзе ў сцюжу драмаў ля напаленай печкі... Болей »


pdf
epub
Чарняўскі Міхась, З глыбінь тысячагоддзяў

З глыбінь тысячагоддзяў

Чарняўскі Міхась

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго заняткі, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага маетацтва. Болей »


Камедыі

Камедыі

Зборнік сучасных беларускіх п’ес

У зборнік увайшлі найбольш папулярныя творы беларускай драматургіі апошніх год. У камёдыях «Врама неўміручасці» К. Крапівы і «Амністыя» М. Матукоўскага ставяцца пытанні камуністычнага выхавання, сродкамі сатыры высмейваюцца антыподы камуністычнай маралі. У «Трыбунале» А. Макаёнка ў духу народнага лубка аўтар выяўляе своеасаблівыя жыццёвыя калізіі, якія нярэдка ўзнікалі ў працэсе барацьбы з фашысцкімі акупантамі ў суровыя дні Вялікай Айч... Болей »


Ад скарбаў роднае зямлі

Ад скарбаў роднае зямлі

Зборнік «Ад скарбаў роднае зямлі» складаюць лепшыя вершы і ўрыўкі з паэм, напісаныя беларускімі паэтамі за апошнія два дзесяцігоддзі. Многія з іх адлюстроўваюць неўміручы подзвіг савецкіх людзей у час Вялікай Айчыннай вайны, незагоеныя душэўныя раны ад жалю і болю па кожнаму чацвёртаму беларусу, які загінуў ад рук фашысцкіх нашэльцаў. Творы пра сённяшнюю рэчаіснасць славяць працоўныя поспехі савецкага народа ў будаўніцтве камунізма, вык... Болей »


djvu
Янкоўскі Ф. М., Беларускае літаратурнае вымаўленне, 4-ае

Беларускае літаратурнае вымаўленне

Янкоўскі Ф. М.

Прайшло шаснаццаць год, як было надрукавана "Беларускае літаратурнае вымаўленне". За гэты час у перыядычным друку ў той ці іншай форме выказвалася ацэнка гэтага дапаможніка, рабіліся заўвагі і пажаданні лінгвістаў-даследчыкаў, педагогаў. Адны пажаданні і заўвагі аўтар улічваў, другіх не рпыняў пад увагу. (...) Улічваючы тое, што папярэдняе выданне дапаможніка "Беларускае літаратурнае вымаўленне" было пашырана і дапоўнена характарыстыкаю... Болей »


Бядуля Змітрок, Апавяданні

Апавяданні

Бядуля Змітрок

У зборнік уключаны апавяданні, якія вывучаюцца ў школе: «Пяць лыжак заціркі», «У шалашы». «Анчар», «Навагодняя ёлка» і інш. У іх аўтар рэалістычна паказвае жыццё простата чалавека, яго мары і спадзяванні да Кастрычніцкай рэвалюцыі, будаўніцтва новага жыцця ў савецкі час. Напісаныя дзесяцігоддзі назад, яны і сягоння хвалююць сваёй суровай праўдай жыцця, мастацкасцю і эмацыянальнасцю. Болей »


Багдановіч Максім, Вершы, Выд. 2-е.

Вершы

Багдановіч Максім

У зборнік уключаны лепшыя творы паэзіі М. Багдановіча аб прыгажосці прыроды, жыцці працоўнага народа, яго змаганні за леншую долю. Болей »


Крывіцкі А. А., Наша родная мова

Наша родная мова

Навукова-папулярны нарыс

Крывіцкі А. А.

Гэта навукова-папулярны нарыс, які расказвае пра месца беларускай мовы сярод іншых моў, яе фарміраванне і ўзаемаадносіны паміж літаратурнай і дыялектнай разнавіднасцямі. Аўтар знаёміць таксама чытачоў са слоўнікам, граматыкай, фанетыкай беларускай мовы. Кніжка разлічана на ўсіх тых, хто цікавіцца мовай не толькі як сродкам зносін, але і як вялікім культурным здабыткам усяго народа. Болей »


Залацінкі

Залацінкі

Чытальніку-дэкламатару

У зборнік уключаны вершы і празаічныя творы беларускіх савецкіх пісьменнікаў аб Леніне, партыі, камсамоле, прыгажосці родных краявідаў. Адрасуецца вучням, настаўнікам. Болей »


Вольскі Віталі, Месяц за месяцам

Месяц за месяцам

Вольскі Віталі

У кнізе даюцца навукова-папулярныя звесткі аб багацці і прыгажосці беларускай прыроды, аб разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету, аб сезонных зменах, якія адбываюцца ў прыродзе. Кніга разлічана на вучняў малодшых і сярэдніх класаў. Яна абудзіць любоў да роднага краю і навучыць іх берагчы і ахоўваць прыродныя багацці. Болей »