Народная асвета

Народная асвета


Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.

Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.

http://www.narasveta.by

Народная асвета :: Выданьні

pdf
Пазьняк Зянон, Рэха даўняга часу

Рэха даўняга часу

Пазьняк Зянон

Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да ... Болей »


pdf
epub
Чарняўскі Міхась, Страла Расамахі

Страла Расамахі

Для сярэдняга школьнага ўзросту

Чарняўскі Міхась

У кнізе змешчаны кароткія нарысы, якія расказваюць пра жыццё чалавека каменнага веку: авалоданне агнём, паляванне, рыбалоўства, развіццё земляробства, жывелагадоўлі. Нарысы суправаджаюцца каляровымi ілюстрацыямі. Болей »


Сахута Я.М., Фарбы роднай зямлі

Фарбы роднай зямлі

Нарысы пра народнае мастацтва Беларусі. Кніга для вучняў.

Сахута Я.М.

Кнігу складаюць нарысы пра беларускую кераміку, ткацтва, апрацоўку дрэва. Ідзе гаворка аб змяненні характару народнага мастацтва ў сувязі са змяненнем сацыяльна-эканамічных умоў жыцця народа. Можа быць выкарыстана ў якасці дапаможніка для факультатыўных заняткаў па выяўленчаму мастацтву і гісторыі БССР. Болей »


Абецадарскі Л. С., Баранава М. П., Паўлава Н. Г., Гісторыя БССР, восьмае з дзевятара рускага

Гісторыя БССР

падручнік для вучняў сярэдняй школы

Абецадарскі Л. С., Баранава М. П., Паўлава Н. Г.

Беларускі народ мае шматвяковую гераічную гісторыю. У стваральнай працы, у самаадданай барацьбе супраць чужаземных захопнікаў, у класавых баях супраць памешчыкаў і капіталістаў склаліся характэрныя якасці беларускага народа: працавітасць, свабодалюбства, павага да іншых народаў, нянавісць да прыгнятальнікаў, гарачая любоў да Радзімы (Уводзіны, фрагмент) Болей »


pdf
Гніламёдаў Уладзімір, Іван Мележ

Іван Мележ

Нарыс жыцця і творчасці

Гніламёдаў Уладзімір

Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці. Болей »


Родная літаратура

Родная літаратура

Хрэстаматыя. 9 клас

Хто не любіць адпачынку на зялёных лугах, асабліва, калі пякуць мазалі пасля пераходу і пацягвае жывот ціхім сумам аб кашы з салам, аб шклянцы чаю з пахкім хлебам салдацкім. Адпачынак быу, але не было кашы, не было сала і толькі чан булькау у кацялках. На бульбатках скакала сонца, а навокал лугі расцвіталі кураслепам і незабудкамі, і дзесьці там, каля вёскі, кудахталі куры. I ўсім было весела, усе смяяліся, смяяліся сонцу, падобнаму час... Болей »


Жураўскі А.І., Мова нашых продкаў

Мова нашых продкаў

Жураўскі А.І.

Беларускія летапісы — адзін з першых жанраў старажытнай беларускай пісьменнасці. Яны даюць уяўленне аб тым, як ішло развіццё мовы, як яна ўзбагачалася і ўдасканальвалася. Для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Болей »


Штыхаў Георгі, Ажываюць сівыя стагоддзі

Ажываюць сівыя стагоддзі

Штыхаў Георгі

Аўтар у папулярнай форме знаёміць чытача са шматлікімі археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Беларусі, а таксама з багатымі падзеямі старажытнай і сярэдневяковай гісторыі. Болей »


pdf
epub
Чарняўскі Міхась, Бронзавы век нa тэpытopыі Беларусі

Бронзавы век нa тэpытopыі Беларусі

Чарняўскі Міхась

Кніга на аснове археалагічных раскопак апавядае пра першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі нашай рэспублікі ў эпоху з'яўлення першых металічных прыладаў, распаўсюджвання земляробства i жывёлагадоўлі. Болей »


Рагойша Вячаслаў, Гутаркі пра верш

Гутаркі пра верш

Метрыка. Рытміка. Фоніка

Рагойша Вячаслаў

У папулярнай форме раскрываецца непаўторны свет вершаванага слова, разглядаюцца асноўныя кампаненты паэтыкі верша — метрыка, рытміка, фоніка. Разлічаны на настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Болей »