Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Пазьняк Зянон, Рэха даўняга часу

Рэха даўняга часу

Пазьняк Зянон

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1985

Рэдактар: Гучок Я. С.

Мастацкі рэдактар: Яўменава Н. І.

Выдавец: Народная Асвета

Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура; Грамадзтва; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2695]; MiOKB — [4112]

Дадатковая даведка: Загадчык рэдакцыі Ю. М. Сувораў; Малодшы рэдактар Т. А. Петрашкевіч; Мастак Я. С. Кулік; Тэхнічны рэдактар С. I. Ліцкевіч; Карэктар М. Г. Вінаградава

Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да гісторыі, як да аб’ектыўнага вопыту і калектыўнай памяці нацыі. “..У гудзе машын, тралейбусаў, вулічнай гамане трэба ўмець чуйна слухаць, каб пераканацца, што тут, у старым горадзе, прыгожым сваёй непаўторнасьцю, у гольлі квітнеючых ліп шуміць ветрык, шапочуць таполі і вязы, а жоўтае лісьце асенніх бяроз бязгучна спадае на дол. Тут, як і ўсюды, плывуць воблакі ў бяздонным небе, грае музыка вечнасьці, гучыць мудрая песня прыроды. А калі яшчэ больш засяродзішся — пачуеш мэлёдыю даўніх муроў! У гэтым нам шмат дапамогуць дапытлівасьць, жаданьне і веды. Пачнём наш шлях раніцай, калі толькі ўзыходзіць летняе сонца і абуджаецца стары горад. Пойдзем па вуліцах і завулках, паходзім па Замчышчы, плошчах і старадаўніх дварах, пакуль не патухне чырвонае неба за былой Нямігай і не запаляцца першыя зоркі”.

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уступ
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Мінскія лёхі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Раскопкі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Як будаваўся стары Мінск
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Архітэктура рэнесансу i барока
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Класіцызм
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Гістарызм
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Слоўнік тэрмінаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Пазьняк Зянон, Самвыдат

Самвыдат

Беларускія падземныя выданьні 1970-1980 гг.

Пазьняк Зянон

Тут тэксты падземнай самавыдавецкай публіцыстыкі аўтара, напісаныя ў 1970-1980 гг., у якіх распавядаецца пра русіфакацыю, разбурэньне і зьнішчэньне беларускай культуры, рэлігіі, нацыянальнай ідэнтычнасьці, соцыума і прыроды за часы брэжнеўскай рэакцыі ў пэрыяд маскоўска-савецкай акупацыі. Выданьне і друк коштам аўтара. Некамэрцыйнае выданьне. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія, 1/2019

Беларуска-Амэрыканская Фатаграфія

1/2019

Гэты зборнік задуманы як пэрыядычнае выданьне па фатаграфіі. Беларусь даволі адметная ў гісторыі фатаграфіі і фотатворчасьці, хоць тут няма (і ніколі не было пад акупацыяй) ні вышэйшай, ні нават сярэдне-прафэсійнай адмысловай школы па навучаньні фатаграфіі і фатаграфічнаму мастацтву. Тым часам у краіне працавалі здольныя фотамайстры, фотакраязнаўцы, фотарэпарцёры, фотааматары. Аднак ніколі не было пэрыядычнага выданьня па фатаграфіі. Гэ... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Цяжкі час, IV

Цяжкі час

Платформа беларускага змаганьня, кн. 4, артыкулы і матар'ялы (2011- 2015)

Пазьняк Зянон

У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага часу, адлюстроўвае ацэнкі паводзін антыбеларускай ўлады з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Краявід перад нізінай

Краявід перад нізінай

Выбраная публіцыстыка

Пазьняк Зянон

«Краявід перад нізінай» – гэта зборнік выбранай публіцыстыкі аўтара 2010-2018 гг. Тэксты аб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пaлын-палын

Пaлын-палын

Беларускі раман з часоў савецкай акупацыі

Пазьняк Зянон

Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х - 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Незалежнасьць

Незалежнасьць

Да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі

Пазьняк Зянон

У кнізе апавядаецца аб дасягненьні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, аб каштоўнасьцях незалежнай дзяржавы і аб абставінах у сьвеце, якія павінна ўлічваць будучая вольная Беларусь. (У дадатку кнігі выкарыстаныя новыя і апублікованыя раней фатаграфіі і дакуманты.) Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Тэрра Дэй

Тэрра Дэй

Пазьняк Зянон

Кніга-альбом пра мінуласьць і сучаснасьць, пра Беларусь і замежны сьвет ў фатаграфіях, вершах, апавяданьнях, нарысах, эсэ і артыкулах. Выданьне сумяшчае фатаграфіі зь вершамі, мастацкую форму з дакумэнтальным апавяданьнем, дэфінітыўныя азначэньні з успамінамі аб жыцьцёвых падзеях, рацыянальнае асэнсаваньне тэрмінаў з разважаньнямі пра сутнасьць культуры і зьмест чалавечай гісторыі. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Добрая фатаграфія

Добрая фатаграфія

Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён

Пазьняк Зянон

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фа... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Сэсія незалежнасьці

Сэсія незалежнасьці

Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года)

Пазьняк Зянон

У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыку... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў

Пазьняк Зянон, Незалежнасьць Беларусі. 20 гад...

Адбітак з кнігі: Зянон Пазьняк. Сэсія незалежнасьці

Пазьняк Зянон

Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларус... Болей »