Пазьняк Зянон

Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі...

Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.

Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.

У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).

З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.

У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).

У сакавіку 1996 года, унікаючы арышту і фізічнага зьнішчэньня за палітычныя погляды і публічныя выступленьні супраць незаконных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам. Праз месяц нечакана для ўладаў вярнуўся ў Менск на Чарнобыльскі Шлях і дзякуючы дапамозе беларускіх патрыётаў пазьбег арышту пасьля акружэньня і штурму АМАПам сядзібы БНФ. Быў на Ўкраіне, потым у Чэхіі, Польшы, Вялікабрытаніі, затым быў запрошаны ў ЗША на шэраг палітычных сустрэчаў. Там атрымаў пацьверджаньне пра распрацоўку ў палітычных колах рэжыму на Беларусі пляна фізічнага зьнішчэньня. У сувязі з пагрозай жыцьцю ўрад ЗША прадставіў Зянону Пазьняку палітычны прытулак.

www.pazniak.org

 

Пазьняк Зянон :: Выданьні

pdf
Пазьняк Зянон, Самвыдат

Самвыдат

Беларускія падземныя выданьні 1970-1980 гг.

Пазьняк Зянон

Тут тэксты падземнай самавыдавецкай публіцыстыкі аўтара, напісаныя ў 1970-1980 гг., у якіх распавядаецца пра русіфакацыю, разбурэньне і зьнішчэньне беларускай культуры, рэлігіі, нацыянальнай ідэнтычнасьці, соцыума і прыроды за часы брэжнеўскай рэакцыі ў пэрыяд маскоўска-савецкай акупацыі. Выданьне і друк коштам аўтара. Некамэрцыйнае выданьне. Болей »


pdf
Зянон, Грааль

Грааль

П´есы

Зянон

«Грааль» – гэта зборнік драматычных твораў для прафэсійнага і дзіцячага тэатра і чытаньня на тэмы ідэалёгіі Беларусі і рэлігіі. Болей »


pdf
Зянон, П´есы

П´есы

Зянон

«Інсургенты» – гэта зборнік драматычных твораў для тэатра і чытаньня на тэмы гісторыі Беларусі і рэлігіі. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Цяжкі час, IV

Цяжкі час

Платформа беларускага змаганьня, кн. 4, артыкулы і матар'ялы (2011- 2015)

Пазьняк Зянон

У чацьвертым томе сабраныя артыкулы і матар'ялы, якія даюць праекцыю на палітычныя падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў. Гэты час акрэсьлены як пэрыяд актывізацыі акупацыйнай русіфікатарскай палітыкі антыбеларускага рэжыму і разбурэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці. Зборнік выяўляе зьмест гістарычнага часу, адлюстроўвае ацэнкі паводзін антыбеларускай ўлады з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Краявід перад нізінай

Краявід перад нізінай

Выбраная публіцыстыка

Пазьняк Зянон

«Краявід перад нізінай» – гэта зборнік выбранай публіцыстыкі аўтара 2010-2018 гг. Тэксты аб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнем небясьпечных зьяваў і працэсаў для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця. Болей »


pdf
Зянон, VOX ANGELICA

VOX ANGELICA

Кніга перакладаў

Зянон

Тут сабраныя пераклады выбраных вершаў на 32 мовы сьвету. Найбольш лічэбна пададзены пераклад на польскую мову. Па-польску па свайму жаданьню перакладалі чатыры перакладчыкі: Ірэна Грынцэвіч, Адам Паморскі, Чэслаў Сэнюх, Рамуальд Мячкоўскі. Паэтэса Ірэна Грынцэвіч раней пераклала дзьве мае кнігі вершаў -- "Дарога" і "Тэрра Дэй" ( з тых перакладаў якраз зроблена выбарка для гэтага выданьня). Рэшта перакладаў на іншыя мовы вымагала немало... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Усаў Павел, Папкоў Сяргей, Беленькі Юры, Мірановіч Павел, Баршчэўскі Лявон, Цехановіч Юры, Крыжаноўскі Мікалай, Народная Праграма «Вольная Беларусь»

Народная Праграма «Вольная Беларусь»

Гэта праект новай Беларусі

Пазьняк Зянон, Усаў Павел, Папкоў Сяргей, Беленькі Юры, Мірановіч Павел, Баршчэўскі Лявон, Цехановіч Юры, Крыжаноўскі Мікалай

Гэта праект новай Беларусі. Распрацаваны ў 2017 г. салідарным калектывам палітыкаў і спэцыялістаў дзеля вольнай прышласьці краіны, для выкарыстаньня будучым Тымчасовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэньнем, якое пасьля ліквідацыі антынароднага рэжыму возьме на сябе адказнасьць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь. Болей »


pdf
Zenon, Terra Dei

Terra Dei

Wiersze i fotografie

Zenon

Autor Zenon (doktor Zianon Paźniak) jest historykiem sztuki, poetą, fotografikiem, publicystą, archeologiem (odkrył Kuropaty pod Mińskiem - miejsce zagłady ludności cywilnej przez stalinowskie NKWD), jest znanym politykiem białoruskim, przewodniczącym Białoruskiego Frontu Narodowego i Opozycji BFN w komunistycznym parlamencie białoruskim (1990-1996), twórcą demokratycznej koncepcji niepodległości Białorusi, która była osiągnięta w 1991... Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Пaлын-палын

Пaлын-палын

Беларускі раман з часоў савецкай акупацыі

Пазьняк Зянон

Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х - 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне. Болей »


pdf
Пазьняк Зянон, Незалежнасьць

Незалежнасьць

Да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі

Пазьняк Зянон

У кнізе апавядаецца аб дасягненьні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе, аб каштоўнасьцях незалежнай дзяржавы і аб абставінах у сьвеце, якія павінна ўлічваць будучая вольная Беларусь. (У дадатку кнігі выкарыстаныя новыя і апублікованыя раней фатаграфіі і дакуманты.) Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя