![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар публіпыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік - усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная фігура Цёткі. Кніга «Стану песняй» дакументальная. Дзяцінства і юнацтва паэтэсы, Пецярбург як палітычная школа, вершы-пракламацыі Цёткі над барыкадамі рэвалюцыйнай Вільні, праследаванне царскім урадам, эміграцыя, нелегальныя паездкі ў Расію, падарожша ў Італію, арганізацыя патайных беларускіх шк... Болей »
Імя Міхася Калачыпскага даўно вядома аматарам паэзіі. Аднагодак Вялікага Кастрычніка, паэт заўсёды трымае руку на пульсе часу. Зборнік «Суквецце» склалі вершы, якія падсумоўваюць творчы шлях паэта-лірыка, паэта-грамадзяніна. Болей »
У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Болей »
Быў лістапад, было святога Міхала — блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных голых яблыняў, на якіх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, віліся слупом, нейкія болыпыя ў гэту пару, камары. Уноч... Болей »
На шашы. Штохвіліны на шашы Шумна, як на кірмашы. Шоргат, Шорах, Шум птушыны. За машынаю машына. Нешта шэпча Шына шыне. Шпак шыкуе На шыпшыне. А пад шатамі ў цішы На ляшчыне спарышы. У капелюшы спарыш, Пашукай спарыш, малыш Шпарка па шашы ў кашы Пашыбуюць спарышы. Шэпча шустрая шаша: — Не спяшайцеся, Ша-ша... Болей »
Час і месца чалавека ў жыцці, Радзіма і каханне, адказнасць маладога сучасніка перад памяццю папярэднікаў — такі абсяг тэм зборніка лірыкі Уладзіміра Някляева «Адкрыццё». Дакладнае, узважанае слова, высветленая глыбокім пачуццём думка — усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі. Болей »
Кніга «Васіль Быкаў» — першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці мастака. Болей »
«Векапомнае поле» — трэцяя кніга паэта. Наша радзінная зямля, якая нясе ў сабе балючую памяць пра барозны варожых танкавых гусеніц, а цяпер, абходжаная людскімі рукамі, дае чалавеку сілу і хлеб. У зборнік уключаны вершы двух апошніх гадоў. Болей »
За гады творчай працы з-пад пяра Г. Бураўкіна выйшлі зборнікі паэзіі «Майская просінь», «З любоўю і нянавісцю зямною», «Дыханне», «Жніво» і «Выток». Лепшыя вершы з гэтых пяці кніг і складаюць змест яго новай кнігі. У іх — высокі грамадзянскі пафас і чысты інтымны свет маладога сучасніка — выказнікам дум якога выступае паэт. Болей »
Аўрамчык Мікола (14 студзеня 1920, в. Плёсы, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 8 мая 2017, Мінск) — беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Дэбютаваў вершамі ў 1937 у бабруйскай газеце «Камуніст». На літаратурную дзейнасць маладога паэта з Бабруйшчыны блаславілі Якуб Колас і Янка Купала. Яго творчымі настаўнікамі былі Аркадзь Куляшоў і Кузьма Чорны, а сябрамі — Максім Танк і Пімен Панчанка. Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (... Болей »
Мележ Іван. Людзі на балоце Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ ; прадм. С. Андраюка.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 446 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1035-7 «Людзі на балоце» (...) Болей »
Чарказян Ганад. Пад адным небам Паэзія і проза / Ганад Чарказян.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 318 с. ISBN: 978-985-02-1154-5 Літаратурная творчасць Ганада Чарказяна, які нарадзіўся ў далёкай горнай Арменіі, удыхнула (...) Болей »
Марціновіч Алесь. Маладзік над заснежаным шляхам Эсэ, нарысы / Алесь Марціновіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 334 с.— (Гісторыя ў асобах). ISBN: 978-985-02-1041-8 Яны розныя між сабой, дый у розныя эпохі жылі: каралеўна (...) Болей »
Улашчанка Леанід. Хто галоўны Казкі: для малодш. шк. узросту / маст. М. Г. Лагунова, А. С. Стэльмашонак. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 95 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1007-4 Вядучы акцёр Тэатра юнага гледача (...) Болей »
Поликанина Валентина. Да будет день Избранное / Валентина Поликанина.— Минск : Маст. лит., 2008.— 221 с. ISBN: 978-985-02-1021-0 «Да будет день...» — книга избранных стихотворений Валентины Поликаниной, члена (...) Болей »