Марціновіч Алесь. Маладзік над заснежаным шляхам
Эсэ, нарысы / Алесь Марціновіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 334 с.— (Гісторыя ў асобах).
ISBN: 978-985-02-1041-8
Яны розныя між сабой, дый у розныя эпохі жылі: каралеўна Альдона Гедымінаўна і Соф’я Вітаўна, А. Глінская, першадрукар І. Фёдараў і генерал-пракурор П. Ягужынскі... Але ёсць тое, што аб’ядноўвае гэтых і іншых персанажаў новай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча, што працягвае яго шматтомную гісторыю Беларусі ў асобах. Пераважная большасць іх родам з Беларусі, а калі хто і не нарадзіўся тут, дык звязаў свой лёс з ёй. Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў даўніну, у якім ёсць месца каханню і адвазе, прыгодам і авантуры, здрадзе і расчараванню.