Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1977
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 336 с, іл., 21 см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [4420]
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Уладзіміра Адамчыка
Быў лістапад, было святога Міхала — блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных голых яблыняў, на якіх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, віліся слупом, нейкія болыпыя ў гэту пару, камары. Уночы завязваўся туман, асыпаючыся наранкі імжою: на мокрым зеленаватым галлі дрэў дрыжалі і наліваліся, як сляза на вейках, кроплі вады. Сярод дня пазірала белаватае сонца — туман разыходзіўся, падымаючыся жаўтаватымі, як дым ад сырога алешніку, хмарамі. Адкрываўся свет — белаватае, выпаласканае дажджамі ржышча за вёскаю, зялёная рунь на грудку, рудая і пухкая, як выхаджанае цеста, ралля, сівыя абымшэлыя каменні пры чэрствай пясчанай дарозе, што выдавалі здалёк авечкамі.
Беларускія аўтары: Адамчык Вячаслаў
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB
У кнізе выдатнага беларускага літаратара — Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраны апавяданьні апошніх гадоў жыцця. Зборнік "Нязрушаны камень” быў складзены аўтарам літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю. Творчасць Вячаслава Адамчыка з'яўляецца ўзорным прыкладам служэння ідэалам Бацькаўшчыны. Болей »
У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »
У новую кніжку вддомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла прыгодніцкая аповесць «Падарожжа на Буцафале» і дзве драмы, адна з якіх («Чорны цмок») прысвечана сённяшняму дню, праблеме чалавечай годнасці і сумленнасці, другая («Раіна Гра-мычына») — далёкаму мінуламу, калі за тую ж чалавечую годнасць маглі прысудзіць да спалення на кастры, як сп... Болей »
«Чужая бацькаўшчына» — адзін з раманаў В. Адамчыка аб нялёгкім лёсе заходнебеларускага на-рода напярэдадні і ў часе другой сусветнай вайны. У цэнтры рамана — трагічнае каханне Алесі Мондрай і вобраз яе брата Міці Корсака, які хоча знайсці шляхі да сацыяльнай справядлівасці, падтрымлівае нацыя-нальна-вызваленчы рух беларусаў. Болей »
Новая кніга Вячаслава Адамчыка — гэта заключны твор ягонай тэтралогіі пра жыццё Заходняй Беларусі, працяг раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца». Чытач зноў сустрэнецца з Міцем Корсакам, Алесяй, Імполем, Хрысцяй, пазнаёміцца з новымі персанажамі. Болей »
Зборнік вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка склалі лепшыя апавяданні: «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях» і іншыя, якія адрасаваны моладзі. Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых абставін. Болей »
Раман вядомага беларускага празаіка Вячаслава Адамчыка прысвечаны падзеям станаўлення савецкай улады на землях Заходняй Беларусі, якія ўваходзілі ў склад міжваеннай буржуазнай Польшчы, а ў верасні 1939 года былі ўз’яднаны ў адзіную савецкую дзяржаву. У трэцяй кнізе разглядаецца далейшы лёс тых жа самых персанажаў — Міці Корсака, Алесі Мондрай, Імполя Варам’я, Жэніка Рэпкі, Хрысці, што знаёмы ўжо чытачу па папярэдніх двух раманах Вячасла... Болей »
У першы том выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Чужая бацькаўшчына» і апавяданні. Раман расказвае пра падзеі ў заходнебеларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных перамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыны, якая, застаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё каханне, сваю страчаную маладосць. Тэматыка апавяданняў разнастайная: вайна, цяжкое пасляваеннае жыццё, сучасная вёска. Болей »
У другі том выбраных твораў Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Год нулявы» і апавяданні. Чытач сустрэнецца са знаёмымі героямі па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына»: Імполь, Алеся. яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэданні вялікіх сацыяльных перамен 1939 года, калі Заходняя Беларусь была прынята ў склад адзінай Савецкай дзяржавы. Болей »
У новым рамане Вячаслава Адамчыка «Год нулявы» тыя ж, ужо знаёмыя чытачу па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына» героі: Імполь, Алеся, яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця ды, зрэшты, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэдадні вялікіх сацыяльна-палітычных перамен 1939 года, калі Заходняя Беларусь была прынята ў склад адзінай Савецкай дзяржавы. Болей »